Экалагічная квэст-гульня "СТРАЧАНЫЯ ФАРБЫ" у рамках гульні "Палескія Рабінзоны"

Дата: 6 октября 2021 в 19:32, Обновлено 17 июня 2022 в 07:37
157 просмотров

Завяршыўся апошні этап экалагічнай квэст-гульні "Страчаныя фарбы".

Амаль увесь гэты перыяд дзеці нашага класа рыхтаваліся да сустрэчы з Восенню.

Мэта -  дапамагчы ўзнавіць страчаныя фарбы.

На экскурсіі "Мой родны край" дзеці шукалі колеры вясёлкі, якія схаваліся ў прыродзе, вялі гутарку аб прыгажосці роднай зямлі. 

Кожную фарбу трэба было цікава прэзентаваць.

Урок працоўнага навучання пазнаёміў дзяцей з тэхнікай тарцавання.

І вось на абагульняючым уроку беларускай літаратуры па тэме "Увосень і верабей сыты" сустрэча адбылася. Восень завітала ў клас. За дапамогу ў аднаўленні палітры, за цікавыя аповеды пра сваю Радзіму, за правільныя і поўныя адказы на пытанні Восень шчыра падзякавала дзецям. 

Сустрэчай засталіся задаволены ўсе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.