Аповеды

Дата: 19 марта 2019 в 13:44, Обновлено 24 мая 2019 в 11:43

Могілкі арміі Напалеона

Да 1939 года на ўездзе ў вёску Сітцы з боку вёскі Рапяхі стаяў крыж. Дарога была абнесена ровам, і крыж стаяў якраз ля самага рову. Да яго вялі дзве сходкі, крыж упрыгожвалі кветкамі. Уніз па дарозе, што вядзе на Малыя Сітцы, стаялі камяні незвычайнай – чатырохкантовай формы. Колькі дакладна было камянёў, зараз ніхто не памятае – тры, а ,можа, і больш.

З пакалення ў пакаленне перадаецца памяць аб камянях. Старажылы ведаюць ад сваіх дзядоў і прадзедаў, што пад крыжам і камянямі ляжаць салдаты арміі Напалеона. Знайшлі яны свой апошні прытулак на нашай зямлі ў час адступлення пад націскам Рускай арміі. Нашы продкі з даўніх часоў былі людзьмі высока духоўнымі, у іх душах заўсёды жыў страх Божы, таму магілы салдат варожай арміі даглядаліся гэтак жа, як і свае. І ў гэтым праявілася адна з вышэйшых якасцей асобы і народа ў цэлым – уменне дараваць.

Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя прыязджаў на магілу свайго дзеда адзін француз. Узняўшыся па сходках да крыжа, ён апусціўся на калені і пакланіўся праху сваіх землякоў, праху свайго дзеда. За тым пачаў малітву. Можна не сумнявацца, што былі ў яго малітве да Ўсемагутнага і словы ўдзячнасці за нашых продкаў.

Камяні ўзарвалі ў 1939 годзе. Навошта? А хіба можна знайсці тлумачэнне ўсяму, што рабілі ў тыя часы? Прыкладна тады ж знік і крыж.

У час вайны немцы пабудавалі бункер акурат на месцы могілак.

Пасля вайны вёска пачала адбудоўвацца і расці ў бок Рапяхоў, так разбураныя могілкі аказаліся амаль пасярод вёскі.У часы, усім нам вядомыя, даваеннай гісторыяй не прынята было цікавіцца, верыць у Бога наогул было нельга, аднавіць крыж - проста немагчыма.Так і вырасла некалькі пакаленняў, для якіх гісторыя Старажытнага Рыму больш вядома, чым гісторыя сваёй маленькай радзімы.

Норавіч Ж. Я.

Пра Янука-Салдатку

Было гэта даўно. Жыў у нашай вёсцы Янук Грыгаровіч. Меў ён мянушку Салдаток. Празвалі яго так таму, што ў маладосці забралі яго на службу аж на пятнаццаць год. Калі вярнуўся дадому, ніхто ў вёсцы, акрамя старой яўрэйкі, не пазнаў Янука. За пятнаццаць год нямала з’еў ён салдацкай кашы, зведаў гора, ваяваў з туркамі. Шмат ведаў ён салдацкіх баек і ўмела расказваў іх аднавяскоўцам. Любілі Янука ў вёсцы за яго жарты, а быў ён жартаўніком не абы якім. Многія яго выдумкі і розыгрышы памятаюць і сёння, перадаюць як легенды з пакалення ў пакаленне.

***

Аднойчы нанялі Янука перавезці нябожчыка з Плісак у Докшыцы на яўрэйскім могілкі. Суправаджаць цела нябожчыка адправілі старога каваля Рафола. У дарозе стары заснуў, а Янук паклаў яму на плячо руку нябожчыка так, нібы той яго абдымае. Праз некаторы час каваль праснуўся і ад страху зваліўся з павозкі. “Уй, уй, уй,”- толькі і змог ён сказаць. Небарака не змог адразу зразумець, што здарылася, калі апрытомнеў, толькі патрос кулаком у бок Янука. Жартаўнік, што з яго возьмеш.

***

Выдалася яму зімой везці аднаго чалавека ў Глыбокае. Толькі ад’ехалі ад дому, як пачалася завіруха. Не паспелі даехаць і да Папоўшчыны, як снег паваліў такі моцны, што і каня не стала бачна, а на перадзе Баравіна. Заблудзіць у лесе завірухай… Пасажыр, ухутаны ў кажух, не заўважыў, як Янук павярнуў каня дадому. Калі конь спыніўся ля яго хаты, ён толькі спытаў: “Ужо Глыбокае?” На што пачуў у адказ: “Не мераў: глыбока тут ці мелка,” – і адчуў, што апынуўся ў гурбе снегу. Гэта Янук паклапаціўся” пра свайго пасажыра, паскорыўшы яго высадку. Доўга стаяў падарожнік каля сваёй хаты, не разумеючы, на якой вуліцы Глыбокага яго “катапульціравалі”. І толькі калі завея паціхла, усё і праяснілася.

***

Неяк давялося Януку быць на варце. Раней вёску вартавалі па чарзе. Кожную ноч два чалавекі хадзілі па вёсцы, сачылі каб не здарылася чаго-небудзь кепскага. Вясковы стараста (солтыс пры польскай уладзе) назначаў варту. Кожная сям’я павінна была адбыць яе. Янук, стары ў той час чалавек, нёс службу, як належала сапраўднаму вартавому. У доме каля царквы жыў паліцэйскі. Важны быў чалавек. У вёсцы да яго адносіліся як адносяцца да чалавека яго пасады (хаця і ведалі, што ён моцна б’е жонку, але заступіцца за жанчыну ніхто не адважваўся). Праходзячы каля дому паліцэйскага, вартавыя пачулі, як муж “выхоўвае” жонку. Доўга не думаючы, Янук запусціў каменем у акно. Смелы ўчынак старога жартаўніка вельмі дапамог жанчыне. Крык сціх, “выхавальнік” напалохаўся.

Паліцэйскі праз некаторы час здагадаўся, хто і чаму так зрабіў. Кажуць, пасля таго выпадку жонку больш не біў, сорамна было.

***

Па дзеду ўдаліся ўнукі Янука, такія ж жартаўнікі. Больш за ўсё ад іх учынкаў пакутваў сам стары. Быў ён хударлявага целаскладу, нават у свае немаладыя гады спрытны і рухавы, добра ездзіў вярхом. І вось неяк раз загадаў ён аднаму са сваіх унукаў распутаць каня, бо збіраўся ехаць па справах. Напэўна, вельмі спяшаўся, бо не пацікавіўся выкананы яго загад ці не, спрытна ўскочыў на каня і давай паганяць яго. А конь стаіць як укапаны. Унукі хітра усміхаюцца, а дзед паганяе каня. “Да-во, каб цябе воўк, што стаіш, як спутаны!” – паганяе каня Янук, а конь каб крануўся. Янук нічога не разумее і зноў б’е каня хлыстом. Нарэшце унукі пашкадавалі ці то жывёлу, ці то дзеда: “Дзед конь і праўда спутаны”. “А, ўнучакі, і ў каго толькі ўдаліся?!”

 

***

Памёр Янук. Аднавяскоўцы доўга немаглі забыць яго жарты. Неяк летам бачаць: едзе па вёсцы на лыжах хлапчанё. “Глядзіце, глядзіце, Янук!” – закрычалі людзі. Не, не Янук – малодшы ўнук Янука. Мянушка Салдаток перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Норавіч Ж. Я.

Нас ахоўвае Маці Божая

Царква ў нашай вёсцы была з даўніх часоў. Каменны будынак яе з’явіўся ў 1913 годзе, а да таго стаяла на ўзгорку драўляная невялічкая цэркаўка. Заснавана яна ў часы Уніі і на працягу некалькіх стагоддзяў была ўніяцкай. З усходняга боку пры царкве меліся могілкі. Зараз ад іх засталіся дзве магілы. Адна з іх –Марыі Нядзельскай, жонкі Яўстафія Нядзельскага, якая памерла ў маладосці, пакінуўшы сіротамі дачку і двух сыноў. Другая – яе нявесткі, якая памерла разам з дзеткамі ў час эпідэміі. Не так даўно каля яе былі невялічкія курганкі – магілы дзяцей, аднак па нядбайнасці ў час рамонту агароджы былі знішчаны: вядома ж, магілы пачатку 30-ых гадоў не заўважылі.

У царкве шмат ікон. Некаторыя з іх былі перанесены са старой царквы, і па царкоўных канонах не адносяцца да праваслаўных. Аб адной з іх існуе легенда. Называюць гэту ікону “Выноснай”, яе заўсёды выносяць з царквы у час “Хрэснага ходу”. Вобраз Маці Божай на гэтай іконе нагадвае вобраз Маці Божай Будслаўскай, толькі немаўлятка Ісус трымае ў руцэ яблык. Існуе звычай: у час вынасу іконы жанчыны становяцца на калені пад яе. Старажылы ведаюць, што ікона валодае цудоўнай сілай. Кажуць, што трапіла яна ў нашу царкву цудоўным чынам. Даўным даўно знайшлі яе ў ручаі, што паміж Сітцамі і Пліскамі. Гэта зараз ручай невялічкі, а быў час, калі шырыня яго складала некалькі метраў. Як трапіла святыня ў ваду, калі? Наўрад ці зможам мы даведацца аб гэтым, дый хіба гэта галоўнае. Даўным даўно Маці Божая стала на абарону нашага краю. Вельмі сімвалічна тое, што ікона яе “не зусім праваслаўная”. З даўніх часоў жывуць у нашай вёсцы людзі дзвюх канфесій: каталіцкай і праваслаўнай, а да вайны жылі тут яўрэі, татары. У Бога ўсе людзі роўныя і ўсіх нас ахоўвае Маці Божая.

Норавіч Ж. Я.

Як пачыналася вайна

Аб пачатку вайны абвясцілі ў вёсцы пасля трансляцыі па радыё звароту Ўрада да грамадзян краіны 22 чэрвеня. 23 чэрвеня ўсіх мужчын прызыўнога ўзросту пехам адправілі:частку ў Докшыцы, частку - у Будслаў. Аднак на наступны дзень яны вярнуліся дадому. Цягнік, на якім іх павінны былі адправіць на фронт, трапіў пад бомбы каля Гродна. Мужчыны, вярнуўшыся з Докшыц, расказвалі аб тым, што ў горадзе пачалася эвакуацыя партыйных работнікаў, паўсюдна чуецца плач, людзі грузяць рэчы ў машыны.

У сераду над вёскай паказаліся самалёты з крыжамі на крылах, пачалі бамбіць. Адна бомба ўпала каля школы, якая стаяла побач з аэрадромам. Дакладней, аэрадром пабудавалі каля былой царскай школы ў 1940 годзе. Другая бомба ўпала ў Двары. Дворам называлі па старой звычцы былы панскі маёнтак, дзе пасля прыходу савецкай улады размяшчалася кіраўніцтва калгаса. Людзі ў паніцы кінуліся на балота, хаваліся на межах. З самалётаў стралялі па мірных жыхарах менш, больш па аэрадроме. У час абстрэлу загінулі два лётчыкі, згарэла некалькі самалётаў. Калі налёт закончыўся, уцалеўшыя самалёты ўзняліся ў неба і паляцелі на ўсход.

У дваццатых чыслах ліпеня ў вёску прыйшлі немцы. Праз некалькі дзён пасля іх прыходу ў дом да пажылой жанчыны Канстанцыі Альхімовіч прыйшлі трое. Кабета здагадалася, што гэта адстаўшыя ад сваіх чырвонаармейцы і прапанавала ім паказаць дарогу на балота. Салдаты сталі распытваць яе аб праціўніку, пацікавіліся, ці часта па дарозе, што бачна з яе вакна, праходзяць афіцэры. Калі яны выказалі жаданне застацца ў яе, каб высачыць і знішчыць ворагаў, жанчына спалохалася. Выйшаўшы з дому нібы па гаспадарцы, яна пайшла да гітлераўцаў расказала ім пра чырвонаармейцаў.

Бой быў кароткім, адыходзячы на балота, чырвонаармейцы адстрэльваліся, аднак сілы былі няроўнымі. Трое смельчакоў былі ўзброены толькі рэвальверамі. Жыцці іх абарваліся за нашай вёскай, на тым месцы, дзе пачынаецца поле, што на ўзгорку пасярод балота, пры дарозе, якая вядзе на кар’еры. Тут жа на месцы гібелі іх і пахавалі. Не па-чалавечы, проста закапалі целы ў яме. Так і ляжаць у нашай зямлі невядомыя героі, і ўвесь гэты час родныя лічаць іх прапаўшымі без вестак.

Норавіч Ж. Я.

Яўрэі

Да вайны ў нашай мясцовасці жылі не толькі беларусы і палякі, шмат жыло яўрэяў. У асноўным яны займаліся гандлярствам, зборам рыззя і каляровых металаў, кравецкай справай, былі сярод іх кавалі і столяры.

У вёсцы Сітцы гандлявала некалькі пакаленняў сям’і Альпяровічаў. Дом іх стаяў насупраць царквы, палову дома займала крама. У сярэдзіне 19 стагоддзя крама належала Ліпману Альпяровічу. Затым яго сыну Мендэлю. На пачатку Вялікай Айчыннай Вайны справамі ў краме займаліся жонка Мендэля Малка і яго дзеці: Ліпман, Фэйга. Старэйшая дачка Малкі і Мендэля Ліба к таму часу выйшла замуж і жыла ў Маскве. Малка ў той час была жанчынай пажылой, яе дачка Фэйга – маладзіцай на выданні. Фэйга была прыгажуняй, шмат сваталася да яе кавалераў, аднак замуж яна не спяшалася. Фэйга і Малка жылі па законах сваёй веры, а Ліпка не грэбваў салам, і да асоб процілеглага полу быў вялікім ахвотнікам. Малку ў вёсцы паважалі. Яна заўсёды давала тавар у доўг, ніколі не адмаўляла, калі прасілі пазычыць грошы.

У вёсцы Пліскі яўрэі складалі амаль палову насельніцтва. Тут жыў каваль Рафол, Шлёма, Бэрка і іншыя. Зараз іх імёны для нас гучаць нязвыкла. І не дзіўна, бо пасля вайны ў вёсцы не засталося ні аднаго яўрэя.

У канцы лета 1941 года ўсіх яўрэяў сагналі ў гета на станцыю Параф’янава. Пражылі яны там амаль год. Час ад часу ім дазвалялі выходзіць з гета і яны наведвалі аднавяскоўцаў. Вязні ведалі, што ў іх няма будучага, але змяніць свой лёс не мелі магчымасці. Прыкладна ў ліпені 1942 года на ўскрайку Параф’янава ахвяр Халакосту растралялі. Спачатку іх прымусілі выкапаць сабе магілу, а затым падводзілі да яе па некалькі чалавек і расстрэльвалі з аўтаматаў. Жудасней чым тое як забіваюць ні ў чым не павінных людзей, нават ўявіць сабе немагчыма. Сярод вязняў шмат было дзяцей. Жыхар вёскі Пліскі Шлёма, скарыўшыся лёсу, вёў да ямы сваіх непаўналетніх дзетак, моцна абняўшы іх і гаварыў: “Нічога не зробіш, дзеткі, доля наша такая”. Яма некаторы час нібы дыхала, зямля вакол была мокрая ад крыві.

Не ўсе вязні загінулі. Адзінкам удалося выжыць. Братам Янкелю і Іцку Кастролям, жыхарам вёскі Параф’янава, удалося незадоўга да трагедыі схавацца ў кармушках, з якіх елі коні. Жывёлы нібы адчувалі, што павінна адбыцца трагедыя, стаялі спакойна і гэтым уратавалі людзей. Нямецкія салдаты прыйшлі ў канюшню на пошукі збеглых і пачалі варушыць салому, што ляжала побач з кармушкамі. Праверыць кармушкі не здагадаліся. Калі салдаты пакінулі канюшню браты пабеглі ў бок поля, на якім зацвітала бульба-паспешка. Полем дапаўзлі да кустоў, так і ўратаваліся. Янкель пасля вайны жыў на станцыі Параф’янава. У старасці ён моцна пакутваў ад боляў. Зараз яго магіла знаходзіцца на могілках вёскі Параф’янава. Пазнаць яе можна па адметнаму помніку, высечанаму з каменя.

Пасля вайны ў доме Шлёмы, што знаходзіўся на ўскрайку вёскі Пліскі, адкрылі школу. Каменны будынак школы, што знаходзіўся ў вёсцы Сітцы, немцы ўзарвалі пры адступленні.

Цудам выжыў і жыхар станцыі Параф’янава Бом, аднак ў яме засталіся яго дзеці і ўнукі,  ён не вытрымаў пакут, зноў пайшоў у гета. “Забілі дзяцей, забілі ўнукаў, няхай заб’юць і мяне,”- гаварыў ён на развітанне землякам.

Норавіч Ж. Я.

Як спалілі Пліскі

Восенню 1943 года двое нямецкіх афіцераў гаспадарчых войск прыехалі на агляд маста паміж Сітцамі і Пліскамі, які быў спалены партызанамі. Некалькі народных мсціўцаў знаходзілася ў вёсцы, адзін з іх быў заўважаны ворагамі. Пачаўся бой, у выніку якога загінулі два нямецкія афіцэры і адзін партызан.

На наступны дзень фашысты размясцілі на ўзгорку кулямёты і пачалі абстрэл вёскі “гаручымі” кулямі. Жыхары ведалі аб расправе і не сталі чакаць карнікаў – збеглі ў лес. У вёсцы засталася толькі адна кабета - дачка царкоўнага старасты. Узяўшы ікону, яна хадзіла вакол сваёй хаты, пакуль карнікі рабілі чорную справу. Зараз цяжка сказаць, па якой прычыне ўцалеў левы бок вёскі - той бок, дзе знаходзілася хатка Зузанны. Адны кажуць, што каханак яе служыў у немцаў і прымаў удзел у аперацыі. Другія ўспамінаюць, што сям’ю Камылевічаў, з якой паходзіла Зузанна, на пачатку 18 стагоддзя пані Бжастоўская падаравала царкве, з таго часу іх род служыў Богу і таму міласэрны Божа пашкадаваў сваіх дзяцей па малітве Зузанны.

Норавіч Ж. Я.

Як сустракалі вызваленне

Нямецкія войскі пачалі адступленне ў канцы чэрвеня. На каталіцкае Пятро, якое адзначаюць 29 чэрвеня, іх ужо не было ў вёсцы, засталася толькі невялікая група салдат. Яны ўзрывалі аэрадром. Закладвалі па тры бомбы разам і ўзрывалі. Варонкі пасля выбухаў былі такія, што лёгка магла памесціцца вясковая хата. За дні два–тры яны справіліся. Некалькі дзён у вёсцы салдат не было, а затым прайшоў слых, што з усходу зноў ідзе, адступаючы, нямецкае войска. Стрэлы ўзмацняліся, кулі, асабліва трасіруючыя, палохалі ўначы, а ўдзень цяжка было дыхаць ад дыму Людзі пакінулі вёску і разбегліся. Хаваліся дзе хто мог: у лесе, на балотах, у хмызняку, у жыце.

Грыгаровіч Сцяпан першы абвясціў жыхароў Курдзек, што прыйшлі рускія салдаты. Ён сустрэў іх ля маста пад Пятровым. Танк праваліўся ў ручай, драўляны мост не вытрымаў цяжару грознай машыны. Сцяпан пачуў моцнае слаўцо і зразумеў: рускія. З усіх ног рынуўся ён да аднавяскоўцаў, каб абвясціць ім радасць: больш страляць не будуць, можна пакідаць сховішчы.

Пасля вызвалення пачалі аднаўляць аэрадром. Пасадзіць самалёты на тое, што ад яго засталося, было вельмі складана. Рабілі гэта наступным чынам: ёлачкамі выстаўлялі дарожку паміж варонкамі. Знайсці належнае месца было няпроста, аднак першыя самалёты садзіліся менавіта так. Паступова засыпаліся варонкі. Звозілі ў іх усё, што засталося ад панскага спіртзавода, валоўні, ад будынку школы і дома святара. Усё гэта было ўзарвана немцамі на адыходзе. Звозілі каменне і рознае ламачча, шмат чаго закапана на месцы былога аэрадрома.

Норавіч Ж. Я.

***

У 1935 годзе здарылася страшэнная трагедыя, аб якой захоўваюць памяць і сёння многія жыхары не толькі нашай вёскі. Паквапіўшыся на грошы, зладзеі задушылі чалавека, якому у той час ужо было семдзесят год. Няцяжка было задушыць старога, “лёгкімі” здаліся забойцам тыя грошы, толькі радасці яны не прынеслі ні ім, ні іх нашчадкам .

Гаварыць аб забойцах мы сёння не будзем, не будзем іх і асуджаць. Бог ім суддзя. Мы пагаворым сёння аб тым, чыё імя памятаюць і сёння, нават праз столькі год пасля трагічнай гібелі.

Яўстафій Юстынавіч Нядзельскі – імя загінуўшага. Хто ён такі, дзе і калі нарадзіўся, што асаблівага зрабіў у сваім жыцці –вось аб чым мы раскажам вам сёння.

***

Евстафий Недельский родился в 1864 году в селе Жоснянская Слобода , что находится приблизительно в двадцати шести километрах от Ситцев в Мядельском районе. Отец его служил псаломщиком в церкви. В семье кроме Евстафия были ещё два брата: Иван и Порфирий, и три сестры: Мария, Софья, Евфимия.

Когда Евстафию исполнилось пять лет, умер его отец. Мать Евстафия, Александра Георгиевна вместе со своими детьми была определена к Ситской Свято-Георгиевской церкви просфорней. Она пекла просфоры – маленькие беленькие булочки, которые символизируют тело Христа.

Детство Евстафия прошло в селе Ситцы. Каким было детство мальчика, рано оставшегоося без отца, мы можем сейчас только предположить. С уверенностью можно сказать только об одном: примером Евстафию служил его старший брат Иван, который к моменту переезда семьи в Ситцы уже был послушником Виленского Свято-Духова монастыря, а в 1873 году в возрасте восемнадцати лет был назначен псаломщиком в Ситскую Свято-Георгиевскую церковь и помогал матери растить своих младших братьев и сестёр. В 1882 году , когда семья перестала нуждаться в его помощи , он снова вернулся в Вильно. Евстафий тоже в возрасте четырнадцати лет стал послушником Виленского Свято-Духова монастыря. Мы опять сделаем смелую попытку прдположить, что детство, проведённое в нашем селе оставило неизгладимый след в памяти Евстафия потому, что через двадцать восемь лет (уже после смерти в 1902 году своей мтери) в 1906 году Евстафий вернётся сюда сново в должности настоятеля Ситской Свято-Георгиевской церкви.

20 августа 1906 гогда на должность настоятеля храма был назначен Евстафий Иустинович Недельский. В акте передачи церкви говорится: «Церковь внутри и извне в должном порядке и благолепии, деревянная бревенчатая ограда вокруг церкви прочна, погост в подобающем святому месту состоянии, церковная ризница в

целости и исправности, равно и церковная библиотека, церковные наличные деньги в количестве всего двадцать три рубля и 70 копеек и капитал причта в 200 рублей, обращён в 4%-ую ренту, хранится в сундуке за ключом старосты и церковной печатью...

Причтовые постройки новые, а именно: на усадьбе священника каменный дом, деревянный амбар, гумно и хлевы... . Причтовая усадьба в порядке: на усадьбе священника разведён сад фруктовый в 20 деревьев, усадьба огорожена забором из еловых сучьев, церковная земля в целости.»

С назначения Евстафия Иустиновича Недельского настоятелем, в истории храма начинается особый период – период расцвета и подвижничества.

Начиная с1906-го года батюшка собирает деньги на постройку нового храма. В клировых ведомостях за 1917 год говорится « Новая церковь ...построена на добровольные пожертвования... особыми трудами Священника Евстафия Недельского.». Под словами «особыми трудами» скрывается, гигантская по своим меркам и неблагодарная по сути, работа по сбору средств на строительство и организацию строительных работ. Чтобы оценить труд Евстафия Иустиновича Недельского, надо принять во внимание тот факт, что строить храм собирались начиная с 1865 года. Но никому, до Евстафия Иустиновича, не хватило сил, решимости, таланта, чтобы собрать необходимые средства. Одному Господу Богу известно, какими «особыми трудами» отца Евстафия среди жертвователей-создателей храма оказались именитые сановники из Москвы, Новочеркасска, С.-Петербурга, священнослужители ряда монастырей. Следующий ниже список говорит сам за себя.

Имена

Фамилии

Место жительства

Сумма

Примечания

Павел

Михаил

Надежда

Вера

Рыбаковы

Москва

Свыше

5000 р.

С 1906 по 1917 

Создатели

Храма

Мария

Надежда

Александр

Иоанн

Бодиско

Новочеркасск

8000 р.

С 1911 по

1914 год

На построение

Храма

Император

Николай //

Императрица

Александра

Фёдоровна

1000 р.

500 р.

На

иконостас

Протоирей

Иоанн

Кронштадтский

300 р

На

Построение

Храма

Протоирей

Валентин

Амфитеатров

Москва

500 р.

На

Построение

Храма

Игуменья Московского

Зачатиевского женского

Монастыря Валентина

1500 р.

На

Построение

Храма

Архимандрит

Макарий

Москва

1000 р.

1910 год.

На

Построение

Храма

Игумен

Иосиф

Москва

200 р.

1910 год.

На

Построение

Храма

Иеромонах

Герман

Иеромонах

Венедикт

Москва

300 р.

200 р.

На

Построение

Храма

Иустин

Александра

Мария

Иерей Иоанн

Недельские

600 р.

1906 год

На

Построение

Храма

Игуменья Виленского

Мариинского женского

Монастыря Моисея

200 р.

1910 год.

На

Построение

Храма

Дмитрий

Екатерина

Кореневы

Самара

Два креста-на купол и колокольню, кровельное железо

Александр

Екатерина

Белороссовы

500 р.

На два больших

Киота.

25 мая 1910 года заложена, а 9 июня 1913 года освящена новая церковь.

Евстафий Иустинович Недельский

Служил с 1906 по 1935 год

Сын псаломщика Жоснянской церкви Вилейского уезда. В 1878году поступил в Виленский Свято – Духов Монастырь штатным послушником. В 1880 году командирован в Петроград для исполнения клиросной службы. В 1881 году исполнял должность иподьякона в Петрограде,исполнял должность псаломщика при Виленской Крестовой церкви. В 1885 году резолюцией Алексия, бывшего Архиепископа Литовского и Виленского, указом Консистории за № 1262, назначен псаломщиком Олькеникской Петра-Павловской церкви. В 1894 году Резолюцией Доната, бывшего Архиепископа Литовского и Виленского назначен диаконом Виленского Свято- Мариинского женского монастыря. В 1906 году резолюцией Никандра, бывшего Архиепископа Литовского и Виленского, указом Консистории за № 1364 назначен священником Ситской Свято – Георгиевской церкви Вилейского уезда и законоучителем Ситского народного училища. В 1907 году резолюцией Никандра, бывшего Архиепископа Литовского и Виленского объявлена благодарность за украшение храма. В 1907 году резолюцией Никандра, бывшего Архиепископа Литовского и Виленского за № 4164, назначен Председателем строительного Комитета по постройке Ситской церкви. В 1910 году избран духовником Мядельского Благочиния. В 1917 году избран в должность Мядельского Благочинного. В 1926 году, по причине перехода Ситской церкви к Докшицкому Благочинию, освобождён от должности Мядельского Благочинного. В 1926 году утверждён членом Докшицкого Благочинского Совета. С 1923 года состоит законоучителем в школах прихода: Парафьяновской 7кл, Ситской 5кл, Дедковской 1кл.

Награждён.

14 сентября 1880 года посвящён в стихарь за усердную службу.

В 1894 году рукоположен во Диакона.

17 ноября 1899 года рукоположен во Священника.

22 декабря 1906 за усердную службу награждён набедренником.

14 марта 1912 года за усердные труды по постройке храма в Ситце награждён высокопреосвященным Агофангелом, Архиепископом Литовским и Виленским, Скуфьёй. За те же труды Виленским Свято- Духовым Братством награждён знаком 2-ой ступени на Андреевской ленте.

9 июля 1913 года за труды по военным обстоятельствам награждён камилавкой. 28 июля 1916 года за особые труды и ревностное служение в войсковых частях награждён орденом Святой Анны 3-й ступени. 31 января 1917 года за особые самоотверженные труды и ревностное служение в военно-рабочих дружинах Западного фронта награждён орденом Святой Анны 2-ой ступени. Во внимание к полезной, неутомимой деятельности на пользу церкви Божией, усердное и аккуратное исполнение своих обязанностей, осебенно как полезнейшего члена строительного Комитета по постройке Дисненской Свято-Георгиевской церкви в 1916 году, награждён Священнейшим Патриархом Тихоном, Московским и всея Руси, Золотым Крестом. 8 ноября 1924 года за отличную, усердную службу в  должности Мядельского Благочинного награждён саном Протоирея. В 1928 году за пятидесятилетнюю беспорочную службу Святым Синодом ко дню Святой Пасхи награждён палицею.

Записано со слов Жалейко Ольги Иосифовны

Свекровь говорила, что батюшка Недельский рано остался вдовцом. Жена его похоронена в могиле на территории церкви, возле дороги. В могилах, находящихся дальше от дороги, похоронены жена и дети сына отца Евстафия Ивана. Невестку отца Евстафия звали Антониной. Кроме Ивана у него был сын Антон и дочь Евгения. Антон погиб во время первой мировой войны. Иван служил священником Гнездиловской церкви и погиб в 1939 году от непосильного труда на вырубке леса, куда его отправили представители органов НКВД. Евгения была замужем за офицером царской армии, за что в 30-е годы попала в тюрьму на десять лет.

Отец Евстафий жил в доме возле церкви, рядом с домом находилась школа. Дом священника и школу взорвали немцы при отступлении.

Щербицкая Франя рассказывала, что в детстве они остались сиротами. Однажды ей приснилась мать. Во сне она спрашивала, не голодают ли они, а в конце добавила: «Детки, если будете голодать, идите к батюшке Евстафию.» Ранним утром в дверь постучал батюшка: «Детки, может у вас хлеба нет, я вам дам».

До конца своей жизни батюшка Евстафий дорожил церковью. Каждый вечер служил вечернюю службу. В церкви было много облачений для священников, сшитых руками батюшки и вышитых им. На праздник Святого Серафима Соровского к нам приезжали двенадцать священников. Все они служили праздничную службу в облачениях сшитых батюшкой. У всей прислуги также были, сшитые батюшкой облачения. Церковь всегда была ухоженной, а к праздникам ей украшали гирляндами из цветов. Так как украшал церковь отец Евстафий, её не украшал больше никто. Часто вечером, проходя мимо церкви, можно было видеть высокую, худощавую фигуру пожилого священника, который стоял, подняв голову, и смотрел на храм. Проходя мимо, люди говорили « Батюшка наш любуется результатами своего труда». Отец мой, вспоминая, как строили церковь, говорил: «До восхода солнца батюшка обойдёт каждый дом, перецелует всех и попросит, чтобы пришли к церкви. Работы было много. Месили глину, подавали кирпич. Каждый день от семьи на строительство храма шёл один человек».

Батюшка любил свою паству. Колядой, освящая дома, подолгу говорил с людьми, благодарил тех, кто занимался духовным воспитанием детей, учил как лучше это делать. Люди отвечали своему пастырю взаимностью. Он часто болел, в лёгких собиралась жидкость, многие ходили его проведать во время болезни. Моя мама тоже ходила. Она долго говорила с батюшкой о жизни. Он рассказывал ей о себе. Много говорили о грехе, о том как сатана всячески старается завладеть душами людей. Говорил батюшка, что и ему не удалось этого избежать. Он как на исповеди рассказывал о своих грехах простой крестьянке и не боялся, что его за это меньше будут уважать. Своим примером он показывал великую силу раскаянья

Отец Евстафий трагически погиб весной 1935 года, перед Благовещеньем. Перед смертью, на последнем занятии в школе, он рассказывал о смерти Христа, сказав: «А наша смерть, Бог знает, какая будет», заплакал. Это было в пятницу. В воскресенье объявил в церкви во время проповеди, что повезёт деньги за колокола в Глубокое в банк. Просил Романа Альхимёнка ехать с ним, но служанка отговорила отца Евстафия, и он поехал один. Батюшку нашли мёртвым в ночь с понедельника на вторник в Асоновичах - фальварке Шуневича и Дрозда. Жене Дрозда приснился сон. Она увидела, что батюшка лежит в яме и говорит: «Всех спасал, а меня никто». Встав, она побежала к тому месту, что видела во сне. И нашла в яме, где хранили картошку, батюшку. Рядом стоял конь, задние колёса воза были опущены в яму. Была вызвана полиция из Порплищ и Парафьянова. Вскрытие проводили в доме Дрозда. После вскрытия батюшку повезли в Ситцы. Докшицкий Благочинный не разрешил полиции заводить уголовное дело. Люди знали о том, что будут везти тело, и встречали его: женщины - возле «Боровины», дети – возле Двора помещика Буша. Священники Иван Недельский, Дёринг, Плещинский ехали первыми, они организовали Крестный ход, чтобы встретить батюшку Недельского со всеми почестями. Через час везли тело отца Евстафия на парке лошадей, которых выделил Дрозд. Конь батюшки шел рядом, привязанный к телеге, голову положив на мёртвое тело своего хозяина. Увидев траурный кортеж, женщины заголосили и присоединились к нему. Крестный ход встретил кортеж в Ситцах, возле дома, где сейчас живёт Кучиц Франц В церкви звонил колокол. Встречая отца Евстафия, Крестный ход расступился, хоругвии склонились и женщины заголосили ещё сильней. Доступ к телу был три дня. Всё это время в церкви шла служба. Людей приходило столько, что не вмещала церковь. Из имения помещика Домейки привезли шесть больших горшков живых роз. Вся церковь была наполнена их запахом. Лицо батюшки было закрыто покрывалом, которым накрывают Чашу.

Записано со слов Норович Лидии Иосифовны

В церковном хоре я пою с тринадцати лет. Петь училась в школе, во время уроков, которые вёл батюшка Недельский. Отец Евстафий играл на скрипке и хорошо пел. Спеть мог любым голосом. Он играл на скрипке тон, а мы повторяли. Кто фальшивил - получал смычком по лбу.

 В тридцатые годы при церкви был создан детский хор. Руководил хором псаломщик Мацкевич. У него были две дочери, обе они пели в хоре. Голоса их отличались по тону. Пели они очень хорошо, все прислушивались к ним. Детский хор по большим праздникам принимал участие в Богослужении в церкви.

Мой голос и умение читать понравились ещё батюшке Евстафию, поэтому я в тринадцать лет читала молитвы и псалмы на клиросе и пела в церковном хоре. Помню хорошо, как всю ночь молились в церкви, когда был убит отец Евстафий. Я тоже читала молитвы всю ночь. Хорошо помню, что стояла ранняя весна. Церковь была украшена белыми душистыми розами из имения пана Домейки. В церкви было холодно, и к утру я совсем замёрзла. Хорошо помню, как люди шли и шли в церковь, и с трудом помещались там. Много народа было и в доме священника, где первую ночь находилось тело покойного.

Вскоре после смерти отца Евстафия к нам приехал отец Николай. Николай Александрович Гоман был очень образованным и очень добрым человеком, его любили все жители нашей парафии, даже евреи и католики. Хорошо помню голос отца Николая. Он был красивым по тембру, спокойным.

При отце Николае я пела во взрослом хоре. Голос мой – дискант. Дискантом пела Зинаида Григорович. По возрасту она старше меня, пела в хоре давно и до самой смерти. Красивый голос – бас был у Алексея Жалейко, тенор – у Алексея Масловского. Алексей Масловский жил в Репехах, хорошо играл на скрипке.

Всю свою жизнь я пела в церкви. Служила Богу. Литургия для меня – святое, я не люблю, когда люди шумят и отвлекаются во время службы на посторонние дела.

Записано со слов Комылевич Надежды Иосифовны

В детстве я пела в церковном хоре. Собирал нас батюшка Евстафий у себя дома на кухне и учил петь. Он хорошо играл на скрипке, показывал нам, как надо петь, слушал нас, определял, кто каким голосом будет петь. Мне сказал петь вторым голосом. Однажды мне так захотелось спеть первым, что я не выдержала и сделала это. Батюшка тут же услышал, и я получила смычком скрипки по лбу, стало стыдно, больше я не ослушалась батюшки никогда. Он любил детей. Часто делал нам подарки, мне подарил колечко с образом Трёх Виленских мучеников, я долго носила его. К празднику купил жёлтую ткань и сшил всем девочкам из детского хора платочки. Какими мы были тогда красивыми!

В начале 30-ых годов в деревне случился пожар. Сгорел и наш дом. Мы жили в бане три дня. Было тесно, жгли лучину, и дым шёл на баню. Вскоре к нам пришёл батюшка Недельский: «Осипко, пойдём ко мне, я тебе комнату подготовил». Жили мы у батюшки, пока не купили дом. Мама моя болела, батюшка жалел её и, что бы она могла отдохнуть, кормил нас. Нас – детей тогда у родителей было трое.

Дом у батюшки был каменный, большой, но богатства там никакого не было. Всё было очень простенько. Только икон было много. Такие большие, светлые, ясные. До сих пор я помню те иконы. В комнате батюшки стоял книжный шкаф, доверху наполненный книгами. Батюшка много читал, но ещё больше молился.

В школу отец Евстафий приходил по вторникам и четвергам. Читал нам лекции по религии и Закону Божьему. Однажды, проверяя домашнее задание, спросил: «Какое потомство было у Каина?» Тех, кто отвечал не думая: «Хорошее», поставил на колени с поднятой  вверх рукой, в которой надо было держать полено дров. Не на долго, жалел, но виду не показывал.

Норович Ж. Е.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.