Докшыцы - здаровы горад

Дата: 5 октября 2023 в 15:52

Праект “Докшыцы – здаровы горад” будзе ажыццяўляцца на працягу 2020-2024 гадоў. Чакаецца, што ў ходзе яго рэалізацыі павялічыцца працягласць жыцця насельніцтва – да 77,8 гадоў, знізіцца ўжыванне тытуню сярод асоб ва ўзросце ад 16 гадоў, а таксама каэфіцыент смяротнасці працаздольнага насельніцтва.

Галоўная задача праекта – мабілізаваць не толькі дзяржаўныя і іншыя афіцыйныя структуры, але і насельніцтва на рашэнне праблем, звязаныях са здароўем.Трэба мяняць адносіны людзей да асабістага здароўя і дапамагаць ім у гэтым. Iніцыятары стварылі стартавую інфармацыйную пляцоўку праекта – метадычны комплекс для арганізацыі работы на месцах. Ён уключае ў сябе разнастайныя прафілактычныя мерапрыемствы па карэкцыі фактараў рызыкі і пытаннях здаровага ладу жыцця.

Падрабязную iнфармацыю чытайце на сайце:

https://dokshitsy.vitebsk-region.gov.by/ru/zdoroviqgorod/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.