ПАЛАЖЭННЕ АБ БАЦЬКОЎСКІМ УНІВЕРСІТЭЦЕ

Дата: 12 октября 2024 в 09:25

1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзенае Палажэнне распрацавана на падставе інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ”Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе“ і вызначае ўмовы, парадак арганізацыі, напрамкі дзейнасці, структуру бацькоўскага ўніверсітэта.

1.2 Дадзенае Палажэнне вызначае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання Бацькоўскага ўніверсітэта.

1.3. Бацькоўскі ўніверсітэт створаны для развіцця ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям'і і школы.

1.4. Бацькоўскі ўніверсітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі і метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і гэтым Палажэннем.

2. Мэты, задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

2.1. Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта - стварэнне ўмоў для павышэння педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства.

2.2. Задачы:

- садзейнічаць фарміраванню каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства;

- актуалізаваць пачуцці адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

- садзейнічаць фарміраванню і развіццю псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.);

- садзейнічаць развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў ;

- забяспечыць мэтанакіраваную работу па прафілактыцы сямейнага няшчасця і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнню рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікненню цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем'ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;

- арганізаваць эфектыўнае супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі

3. Асноўныя напрамкі дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта

3.1. Арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:

- прававое (аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сям'і);

- псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці.

3.2. Кансультаванне бацькоў па юрыдычных, псіхолага-педагагічных і іншых праблемах.

3.3. Садзейнічанне фарміраванню псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства.

3.4. Пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям'і ў цэлым.

3.5. Стварэнне сістэмы распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту (трансляцыя дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта на інтэрнэт-старонцы ўстановы адукацыі).

3.6. Узаемадзеянне з іншымі бацькоўскімі ўніверсітэтамі.

4. Умовы стварэння і кіраванне дзейнасцю Бацькоўскага ўніверсітэта

4.1. Бацькоўскі ўніверсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні дырэктара школы;

4.2. Каардынуе дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, у выпадку яго адсутнасці дырэктар установы адукацыі;

4.3. Бацькоўскі ўніверсітэт ажыццяўляе ўзаемадзеянне з класнымі кіраўнікамі у кожным класе, педагогам сацыяльным з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў;

4.4. На афіцыйнай інтэрнет-старонцы ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка ”Бацькоўскі універсітэт“ з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі;

 4.5. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў Бацькоўскім універсітэце ажыццяўляецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх;

4.6. Навучальны год у Бацькоўскім універсітэце пачынаецца з 1 верасня і заканчваецца не раней за 31 жніўня навучальнага года;

4.7. Тэматыку заняткаў у Бацькоўскім універсітэце распрацоўвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сумесна з класнымі кіраўнікамі з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх;

4.8. Да правядзення заняткаў у Бацькоўскім універсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з'яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці.

5. Тры ступені ў рэалізацыі Бацькоўскага ўніверсітэта

Работа Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцяў развіцця дзіцяці ў розныя ва ўзроставыя перыяды па трох прыступках:

I ступень – ”Маё дзіця - малодшы школьнік“ – для бацькоў навучэнцаў I-IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

II ступень ”Маё дзіця – падлетак“ – для бацькоў навучэнцаў V-IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

III ступень ”Маё дзіця – старшакласнік“ – для бацькоў навучэнцаў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

6. Формы правядзення заняткаў

6.1. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і ў завочнай (дыстанцыйнай) формах:

- традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен досведам працы і г.д.);

- дыстанцыйныя (вебінары, форумы, on-line кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на інтэрнэт-старонцы школы, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, улётак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).

7. Удзельнікі Бацькоўскага ўніверсітэта. Іх правы і адказнасць

7.1. Усе ўдзельнікі Бацькоўскага ўніверсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце ўніверсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў;

7.2. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб рабоце ўніверсітэта нясуць каардынатары і класныя кіраўнікі;

7.3. Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

8. Дакументацыя бацькоўскага ўніверсітэта

Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

- палажэнне аб Бацькоўскім універсітэце;

- план работы Бацькоўскага ўніверсітэта;

- метадычныя матэрыялы праекта, распрацоўкі, фотасправаздачы і іншыя

Матэрыялы, якiя ствараюцца ў рамках работы Бацькоўскага ўніверсітэта (размяшчаюцца на сайце ўстановы адукацыі, захоўваюцца ў друкаваным або электронным выглядзе).

9. Парадак унясення змяненняў і (або) дапаўненняў у Палажэнне

У дадзенае Палажэнне могуць быць унесены неабходныя змяненні і (або) дапаўненні ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.мммм

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.