Праект "Хто мы"

Дата: 21 января 2021 в 12:42, Обновлено 9 ноября 2022 в 09:46

           Радзіма… Гэта казкі і спевы бабулі, ласкавыя вочы дзядулі. Стары парк з брамай і калонамі, легенды аб закінутым падземным ходзе і  прывідах, якія нібыта жывуць у яго скляпеннях. Векавыя бярозы абапал дарогі, што вядзе ў вёску. Адчуванне велічы, таямнічасці родных мясцін, адчуванне сілы.

         Сіла роднай зямлі, дзе яна схавана? Можа, у гэтых валунах? Ці не таму іх хацелі знішчыць? Выстаялі! Пакалечаныя, але не скораныя! Такія родныя! Дакранешся і разумееш – за табой пакаленні продкаў, іх мудрасць, іх прага лепшай долі для нас, іх малітвы.

      Маці Божая Будслаўская. Вякамі маліліся ёй нашы продкі і католікі, і праваслаўныя. Мы, як нашы валуны – падзяліць можна, раз’яднаць немагчыма.

          Вынік шматгадовай даследчай працы падведзены! Мы гатовы прымаць экскурсіі. Гатовы цікава расказваць аб гісторыі, культуры, адметных асаблівасцях нашага краю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.