Дзяржаўны школьны стандарт

Дата: 11 апреля 2024 в 19:42, Обновлено 9 февраля в 23:28

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Сітцаўская сярэдняя школа Докшыцкага раёна”

_________________Н.В.Калбасіч

“01” верасня 2025

                           

ШКОЛЬНЫ СТАНДАРТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Сітцаўская сярэдняя школа Докшыкага раёна”

     1. Сапраўдны   школьны   стандарт   распрацаваны  на  падставе Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi,  Палажэння аб  установе агульнай  сярэдняй адукацыi, зацверджанага   пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2022 г. N 322.

     2. Функцыянаванне Дзяржаўнай установы адукацыі “Сітцаўская сярэдняя школа Докшыкага раёна” (далей - Установа) забяспечваецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

     3. Установа самастойная ў ажыццяўленнi адукацыйнай дзейнасцi, падборы i расстаноўцы кадраў, распрацоўцы i прыняццi лакальных прававых актаў, iншай дзейнасцi ў межах, устаноўленых актамi заканадаўства i яе статутам. Лакальныя прававыя акты Установы не супярэчаць актам заканадаўства.

     4. Установа (у залежнасцi ад вiду, месца размяшчэння i ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства):

4.1. рэалізоўвае адукацыйную праграму пачатковай адукацыі, адукацыйную праграму базавай адукацыі і адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі;

4.2. мае права:

рэалізоўваць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі

ствараць умовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу або арганізоўваць вучэбна-трэніровачны працэс з мэтай падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

удзельнічаць у эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні агульнай сярэдняй адукацыі;

размяшчаць у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце

звесткі аб персанальным складзе педагагічных работнікаў (пасада служачага, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), узровень адукацыі, кваліфікацыі, звесткі аб наяўнасці вучонай ступені, вучонага звання, а таксама пры згодзе названых асоб і іншыя звесткі пра іх);

ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакумента аб адукацыі (пасведчання аб агульнай базавай адукацыі) шляхам накіравання запыту ў Міністэрства адукацыі аб пацвярджэнні факта яго выдачы ў выпадку ўзнікнення сумненняў у сапраўднасці дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў Рэспубліцы Беларусь, пры прыёме (залічэнні) асобы для атрымання сярэдняй адукацыі;

уваходзіць усклад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

5. Установа забяспечвае:

якасць адукацыi;

падбор, прыём на працу i расстаноўку кадраў, павышэнне iх квалiфiкацыi;

захаванне санiтарна-эпiдэмiялагiчных патрабаванняў;

стварэнне бяспечных умоў пры арганiзацыi адукацыйнага i выхаваўчага працэсаў;

распрацоўку i прыняцце правiл унутранага распарадку для навучэнцаў;

стварэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў, законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх навучэнцаў, педагагiчных i iншых работнiкаў Установы ў будынку i на яе тэрыторыi (прапускны рэжым, пералiк прадметаў i рэчываў, забароненых да захоўвання i выкарыстання вучнямi, iншыя меры);

маральнае i матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагiчных i iншых работнiкаў Установы;

меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

стварэнне неабходных умоў для арганiзацыi харчавання i аказання медыцынскай дапамогi;

удзел у фармiраваннi кантрольных лiчбаў прыёму;

азнаямленне асоб, законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб пры прыёме (залiчэннi) ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгiстрацыi, устаноўчым дакументам, iнфармацыяй аб наяўнасцi лiцэнзii на адукацыйную дзейнасць, сертыфiкатамi аб дзяржаўнай акрэдытацыi, правiламi ўнутранага распарадку для навучэнцаў, iншымi лакальнымi прававымi актамi Установы, якiя змяшчаюць правы i абавязкi навучэнцаў, а таксама па iх запыце - з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

распрацоўку з удзелам органа самакiравання, у якi ўваходзяць законныя прадстаўнiкi непаўналетнiх навучэнцаў, парадку атрымання законнымi прадстаўнiкамi непаўналетнiх навучэнцаў iнфармацыi аб ходзе i змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучання i выхавання, вынiках вучэбнай дзейнасцi навучэнцаў;

садзейнiчанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, iншым арганiзацыям у правядзеннi кантролю за забеспячэннем якасцi адукацыi.

6. Ва Установе не дапускаецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, а таксама стварэнне, ананiмная цi iншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый.

7. Выкарыстанне пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi метадаў i сродкаў навучання i выхавання, адукацыйных тэхналогiй, якiя наносяць шкоду фiзiчнаму або псiхiчнаму здароўю навучэнцаў, не дапускаецца.

8. Пры рэалiзацыi эксперыментальнага i iнавацыйнага праекта забяспечваецца захаванне правоў i законных iнтарэсаў удзельнiкаў адукацыйнага працэсу, прадстаўленне i атрыманне адукацыi, узровень i якасць якой не могуць быць нiжэйшыя за патрабаваннi, устаноўленыя адукацыйнымi стандартамi агульнай сярэдняй адукацыi.

9. Ва Установе створаны ўмовы для арганiзацыi адукацыйнага працэсу:

вучэбна-метадычнае забеспячэнне;

кадравае забеспячэнне;

матэрыяльна-тэхнiчная база.

10. Кадравыя ўмовы рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ва Установе прадугледжваюць:

укамплектаванасць педагагiчнымi i iншымi работнiкамi ў адпаведнасцi са штатным раскладам;

наяўнасць службовых (рабочых) iнструкцый педагагiчных, кiруючых i iншых работнiкаў;

забеспячэнне павышэння квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў;

правядзенне атэстацыi педагагiчных работнiкаў.

11. Матэрыяльна-тэхнiчныя ўмовы рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi забяспечваюць:

11.1. засваенне зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi;

11.2. стварэнне ўмоў для актывiзацыi самастойнай вучэбнай дзейнасцi навучэнцаў, задавальнення iх iндывiдуальных адукацыйных запытаў, развiцця творчых здольнасцей, уключэння ў праектную, даследчую дзейнасць, iншыя вiды сацыяльна значнай дзейнасцi;

11.3. эфектыўнае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сучасных iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй;

11.4. укараненне электронных сэрвiсаў, якiя выкарыстоўваюцца:

педагагiчнымi работнiкамi пры арганiзацыi, ажыццяўленнi i аналiзе вынiкаў адукацыйнага працэсу;

навучэнцамi на вучэбных занятках (занятках), пры выкананнi дамашнiх заданняў, у вучэбна-даследчай i праектнай дзейнасцi;

законнымi прадстаўнiкамi непаўналетнiх навучэнцаў як удзельнiкамi адукацыйнага працэсу.

12. Установа мае:

памяшканнi, кабiнеты, майстэрнi, пляцоўкi, забяспечаныя мэбляй, iнвентаром, сродкамi навучання i выхавання, неабходнымi для арганiзацыi адукацыйнага працэсу;

памяшканнi для заняткаў фiзiчнай культурай i спортам;

памяшканнi для арганiзацыi харчавання навучэнцаў, педагагiчных i iншых работнiкаў Установы, абсталяваныя ў адпаведнасцi са спецыфiчнымi санiтарна-эпiдэмiялагiчнымi патрабаваннямi, якiя прадяўляюцца да ўтрымання i эксплуатацыi ўстаноў адукацыi;

iншую маёмасць у адпаведнасцi з санiтарна-эпiдэмiялагiчнымi патрабаваннямi.

13. Ва Установе выконваюцца патрабаваннi актаў заканадаўства да:

санiтарна-гiгiенiчнага забеспячэння;

пажарнай бяспекi;

транспартнага забеспячэння навучэнцаў;

арганiзацыi бяспечнай эксплуатацыi вулiчна-дарожнай сеткi i тэхнiчных сродкаў, арганiзацыi дарожнага руху ў месцах размяшчэння Установы;

арганiзацыi бяспечнай эксплуатацыi фiзкультурна-спартыўных збудаванняў, спартыўнага iнвентару i абсталявання;

устаноўленага тэрмiну i неабходнага аб'ёму бягучага i капiтальнага рамонту.

14. Забараняюцца дзеяннi (бяздзеянне), якiя прыводзяць да неабгрунтаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнiчнай базы Установы.

15. Педагагiчныя работнiкi Установы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства маюць права на:

абарону прафесiйнага гонару i годнасцi;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесiйнай дзейнасцi;

забеспячэнне ўмоў для аховы жыцця i здароўя падчас адукацыйнага i выхаваўчага працэсаў;

творчую iнiцыятыву, свабоду выбару педагагiчна абгрунтаваных форм i метадаў навучання i выхавання, вучэбных выданняў i сродкаў навучання i выхавання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыi, iнфармацыйна-аналiтычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленнi, распрацоўцы i вызначэннi структуры i зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыi;

удзел у навуковай, навукова-тэхнiчнай, эксперыментальнай, iнавацыйнай, мiжнароднай дзейнасцi;

удзел у кiраваннi Установай;

павышэнне квалiфiкацыi;

маральнае i матэрыяльнае заахвочванне за поспехi ў педагагiчнай, навуковай, навукова-тэхнiчнай, эксперыментальнай i iнавацыйнай дзейнасцi ў сiстэме адукацыi;

абяднанне ў прафесiйныя саюзы, iншыя грамадскiя аб'яднаннi, дзейнасць якiх не супярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю выдаткаў на набыццё вучэбнай i метадычнай лiтаратуры;

бясплатную перавозку да месца працы (да ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыi) i назад школьнымi аўтобусамi па маршруце iх руху ў выпадку адсутнасцi аўтамабiльных перавозак пасажыраў транспартам агульнага карыстання, якiя забяспечваюць прыбыццё педагагiчнага работнiка да пачатку яго працоўнага дня да месца працы i назад, i пры наяўнасцi свабодных пасадачных месцаў у школьным аўтобусе.

16. Педагагiчныя работнiкi Установы абавязаны:

удзельнiчаць у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы адукацыi;

арганiзоўваць работу на аснове безумоўнай узаемнай павагi навучэнцаў, iх законных прадстаўнiкоў, калег;

добрасумленна i якасна выконваць прафесiйныя абавязкi, пастаянна ўдасканальваць свой прафесiяналiзм;

фармiраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасцi, грамадзянскасць, патрыятызм, iмкненне да здаровага ладу жыцця;

быць сумленнымi, шчырымi, справядлiвымi i адкрытымi для зносiн;

праяўляць добразычлiвасць, ветлiвасць i тактоўнасць, пазбягаць канфлiктаў ва ўзаемаадносiнах;

у межах заканадаўства захоўваць тайну асабiста даверанай iнфармацыi;

садзейнiчаць стварэнню пазiтыўных узаемаадносiн у калектыве навучэнцаў i педагагiчным калектыве;

выконваць этычныя прынцыпы i нормы ў медыяпрасторы;

знешнiм выглядам, паводзiнамi, культурай зносiн адпавядаць статусу педагагiчнага работнiка.

17. Педагагiчныя работнiкi Установы не маюць права аказваць платныя кансультацыйныя паслугi па асобных вучэбных прадметах, модулях, тэмах, у тым лiку дапамогу ў падрыхтоўцы да ўступных iспытаў (рэпетытарства), навучэнцам, калi гэта прыводзiць да канфлiкту iнтарэсаў педагагiчнага работнiка.

18. Педагагiчным работнiкам Установы забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны i выхаваўчы працэсы ў палiтычных мэтах або для пабуджэння навучэнцаў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i актам заканадаўства.

19. Навучэнцы Установы маюць права на:

атрыманне адукацыi ў адпаведнасцi з адукацыйнымi праграмамi агульнай сярэдняй адукацыi;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыi з улiкам асаблiвасцей iх псiхафiзiчнага развiцця, стану здароўя i пазнавальных магчымасцей;

атрыманне дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi ў адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi i ў парадку, якi вызначаецца Палажэннем аб установе дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiпеня 2011 г. N 149;

павагу сваёй чалавечай годнасцi, абарону ад фiзiчнага i (або) псiхiчнага гвалту, жорсткага, грубага або абразлiвага абыходжання, знявагi;

ахову жыцця i здароўя падчас адукацыйнага i выхаваўчага працэсаў;

карыстанне падручнiкамi (вучэбнымi дапаможнiкамi) у адпаведнасцi з заканадаўствам;

бясплатнае карыстанне бiблiятэкай, вучэбнай i фiзкультурна-спартыўнай базай Установы;

удзел у кiраваннi Установай;

адпачынак на перапынках, аздараўленне падчас канiкулаў;

стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыi;

аб'ектыўную ацэнку вынiкаў вучэбнай дзейнасцi;

захаванне месца ва Установе ў выпадку накiравання для навучання i лячэння ў санаторную школу-iнтэрнат;

вывучэнне зместу вучэбнага прадмета "Фiзiчная культура i здароўе" ў адпаведнасцi з групай здароўя;

наведванне стымулюючых i (або) падтрымлiваючых заняткаў;

выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам Установы колькасцi гадзiн факультатыўных заняткаў i з улiкам максiмальнага дапушчальнага аб'ёму вучэбнай нагрузкi на аднаго навучэнца на тыдзень, устаноўленай спецыфiчнымi санiтарна-эпiдэмiялагiчнымi патрабаваннямi да ўтрымання i эксплуатацыi ўстаноў адукацыi;

вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi ў адпаведнасцi з вучэбным планам Установы;

засваенне зместу адукацыйнай праграмы прафесiйнай падрыхтоўкi рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы падрыхтоўкi вадзiцеляў механiчных транспартных сродкаў, самаходных машын;

атрыманне харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;

удзел у алiмпiядах, конкурсах, турнiрах, канферэнцыях i iншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фiзкультурна-аздараўленчых, iншых мерапрыемствах;

заахвочванне да поспехаў у вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасцi, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

атрыманне сацыяльна-педагагiчнай падтрымкi i псiхалагiчнай дапамогi;

удзел у маладзёжных i iншых грамадскiх аб'яднаннях, дзейнасць якiх не супярэчыць заканадаўству;

удзел у органах вучнёўскага самакiравання ва Установе;

абарону ад любых супрацьпраўных замахаў.

20. Навучэнцы Установы абавязаны:

праяўляць ветлiвасць i добразычлiвасць у зносiнах з настаўнiкамi, iншымi ўдзельнiкамi адукацыйнага працэсу, быць сумленнымi i шчырымi;

актыўна ўдзельнiчаць у грамадскiм жыццi Установы;

добрасумленна вучыцца, iмкнуцца да якаснага авалодання ведамi, уменнямi, навыкамi, самавыхавання, развiцця сваiх здольнасцей;

добрасумленна i адказна ставiцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

паважлiва ставiцца да членаў сваёй сям'i, настаўнiкаў, навучэнцаў i iншых удзельнiкаў адукацыйнага працэсу;

выконваць патрабаваннi настаўнiкаў i бацькоў па выкарыстаннi прылад сувязi i вiдэазапiсу, iнтэрнэт-сувязi, выконваць правiлы паводзiн у iнтэрнэт-прасторы;

падтрымлiваць парадак на сваiм працоўным месцы;

клапацiцца аб сваiм здароўi i здароўi iншых удзельнiкаў адукацыйнага працэсу, паважлiва ставiцца да iх нацыянальных i рэлiгiйных пачуццяў;

беражлiва адносiцца да маёмасцi Установы, падтрымлiваць чысцiню i парадак ва Установе i на яе тэрыторыi.

21. Законныя прадстаўнiкi непаўналетнiх навучэнцаў Установы маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгiстрацыi, устаноўчым дакументам, iнфармацыяй аб наяўнасцi лiцэнзii на адукацыйную дзейнасць, сертыфiкатамi аб дзяржаўнай акрэдытацыi, правiламi ўнутранага распарадку для навучэнцаў, правiламi ўнутранага распарадку ў iнтэрнатах (пры наяўнасцi), iншымi лакальнымi прававымi актамi, якiя змяшчаюць правы i абавязкi навучэнцаў, законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

атрыманне iнфармацыi аб ходзе i змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучання i выхавання, вынiках вучэбнай дзейнасцi навучэнцаў у парадку, якi вызначаецца кiраўнiком Установы з удзелам органа самакiравання, у якi ўваходзяць асобы з лiку законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх навучэнцаў.

22. Законныя прадстаўнiкi непаўналетнiх навучэнцаў Установы абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыi i развiцця навучэнцаў;

ствараць умовы, неабходныя для вучобы, сацыялiзацыi, умацавання здароўя, самаразвiцця i самарэалiзацыi асобы дзiцяцi;

паважаць гонар i годнасць iншых удзельнiкаў адукацыйнага працэсу;

забяспечваць выкананне навучэнцамi, законнымi прадстаўнiкамi якiх яны з’яўляюцца, патрабаванняў устаноўчых дакументаў, правiл унутранага распарадку для навучэнцаў;

пазбягаць канфлiктаў ва ўзаемаадносiнах з настаўнiкамi, iншымi бацькамi, праяўляць добразычлiвасць, ветлiвасць i тактоўнасць;

падтрымлiваць з удзельнiкамi адукацыйнага працэсу канструктыўныя i даверлiвыя адносiны, узаемадзейнiчаць з настаўнiкамi па пытаннях выхавання i навучання дзяцей;

садзейнiчаць стварэнню пазiтыўных узаемаадносiн у калектыве навучэнцаў i бацькоўскай супольнасцi;

прытрымлiвацца этычных прынцыпаў i правiл паводзiн, у тым лiку ў iнтэрнэт-прасторы, паважлiва ставiцца да нацыянальных i рэлiгiйных пачуццяў удзельнiкаў адукацыйнага працэсу;

знешнiм выглядам, паводзiнамi, культурай зносiн быць станоўчым прыкладам для свайго дзiцяцi.

23. Меры дысцыплiнарнай адказнасцi, умовы i парадак iх прымянення ў адносiнах да навучэнцаў Установы вызначаюцца згодна з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.