Тыдзень пачатковых класаў. Дзень першы

Дата: 18 октября 2021 в 20:27
125 просмотров

Ой, што было, што было сёння ў нас у школе... 

Але ўсё па парадку. Мы сабраліся на адкрыццё тыдня пачатковых класаў. Чыталі вершы, спявалі песні, адгадвалі па малюнках казкі. А тут, адкуль ні вазьміся, Баба Яга. Прыйшлося нам выконваць яе заданні. Можам пахвастацца:з экзаменам справіліся на выдатна! За гэта Баба Яга пакатала нас на сваёй мятле. Чакаем працягу падарожжа па сцяжынках вясёлкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.