З днём нараджэння, школа!

Дата: 6 декабря 2020 в 21:32
156 просмотров

3 снежня мы адзначылі 38-гадавіну нараджэння нашай школы. Традыцыйна ў нас прайшоў дзень самакіравання. Старшакласнікі на адзін дзень сталі настаўнікамі. Класным кіраўніком першага класа стаў вучань 10 класа Даніла Чурко. Ён правёў урок па рускай мове, па прадмеце “Чалавек і свет”, выяўленчае мастацтва і класную гадзіну. Завяршылася свята ўручэннем падарункаў школе. Усе пакідалі школу з цудоўным настроем.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.