Інфармацыйная гадзіна "Чарнобыль - чорны боль маёй краіны"

Дата: 25 апреля 2022 в 19:58, Обновлено 25 апреля 2022 в 21:47
90 просмотров

Чарнобыль ... ва ўсім свеце назва гэтага невялікага ўкраінскага горада, размешчанага за сем кіламетра25 красавікаў ад паўднёвай мяжы Беларусі, вось ужо трыццаць шэсць год суадносіцца з найбуйнейшай за ўсю гісторыю чалавецтва тэхнагеннай катастрофай. 26 красавіка 1986 года выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС, па выкідзе радыенуклідаў раўнацэнны 50 скінутым на Хірасіму атамным бомбам, нанёс жорсткі ўдар па лёсах мільёнаў людзей.
У выніку Чарнобыльскай катастрофы ў зоне радыеактыўнага забруджвання аказалася амаль чвэрць тэрыторыі нашай краіны - 3 тыс. 678 гарадоў і вёсак, у якіх пражывала 20% насельніцтва Рэспублікі. Кожны пяты жыхар Беларусі стаў ахвярай Чарнобыля. А калі ўлічыць, што ў першыя дні пасля аварыі амаль уся тэрыторыя нашай рэспублікі была забруджаная радыеактыўным ёдам, то няма такога чалавека ў Беларусі, каго б не кранула гэтая бяда…
25 красавіка ў другім класе прайшла інфармацыйная гадзіна “Чарнобыль – чорны боль маёй краіны”.
У час яго правядзення дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй гэтай трагедыі, праслухалі музычныя творы беларускіх кампазітараў, прысвечаныя гэтай тэме, праглядзелі дакументальны фільм “Чарнобыль – незацягнутая рана”. У канцы мерапрыемства дзяўчынкі стварылі выставу малюнкаў “Чарнобыль – вачамі дзяцей”. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы. Дзяўчынкі прыйшлі да высновы, што атам павінен служыць чалавеку толькі на карысць жыцця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.