Вандроўка па экалагічнай сцежцы

Дата: 1 мая 2023 в 21:14
91 просмотр

28 красавіка ў нас прайшла класная гадзіна “Вандроўка па экалагічнай сцежцы”. У час яе, дзяўчынкі даведаліся аб ролі чалавека ў захаванні прыроды і аб яго негатыўным уздзеянні на ўсё жывое.
Пасля таго, як чалавек “знішчыў” лес, трэцякласніцы ўзяліся яго ратаваць. У ходзе гульні яны “пасадзілі” новыя дрэвы ў лесе, “пасялілі” ў малады лес новых жывёл і птушак. У канцы класнай гадзіны дзяўчынкі ўспомнілі правілы паводзін у прыродзе. Мерапрыемства дзецям спадабалася.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.