14 кастрычніка - Дзень маці.

Дата: 14 октября 2024 в 18:15
37 просмотров

Мама — пачатак усіх пачаткаў, невычэрпная крыніца дабрыні, клопату і пяшчоты. Даць жыццё немаўляці, выхаваць яго сапраўдным чалавекам — па значнасці і адказнасці гэта місія не ведае сабе роўных. Перш за ўсё ад матулі дзіця атрымлівае ўрокі маральнасці, справядлівасці, любові да Радзімы. Бясспрэчна, шчаслівы той чалавек, якога аберагаюць яе любоў і малітва. Будзьце здаровыя і шчаслівыя, дарагія нашы мамы, доўгія-доўгія гады!

                               

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.