Беражыце лес

Дата: 21 октября 2019 в 21:23
326 просмотров

Вучні нашай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Чысты лес".

19 кастрычніка вучні 9-11 класаў сталі ўдзельнікамі акцыі "Чысты лес". Акцыя праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі для таго, каб навесці парадак у лясах і навучыць падрастаючае пакаленне беражліва адносіцца да прыродных рэсурсаў. Старшакласнікі нашай школы прывялі ў парадак лесапаласу каля дарогі Рапяхі - Заборцы, прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі аг.Сітцы, прыбіралі прышкольную тэрыторыю. Хочацца бачыць сваю малую радзіму чыстай, прыгожай. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.