Тыдзень пачатковых класаў

Дата: 22 октября 2019 в 20:54
390 просмотров

З 14 па 19 кастрычніка ва ўстанове адукацыі праводзіўся Тыдзень пачатковых класаў "Мая маленькая радзіма"

На працягу Тыдня вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў. З захапленнем школьнікі расказалі пра свой род (конкурс сачыненняў), пабывалі на экскурсіі ў парку, былі ў музеі ў мясцовым Доме культуры, наведалі царкву. Своеасаблівым прызнаннем у любові да родных мясцін стаў конкурс малюнкаў "Кожнаму мілы свой куток". Спрыт, вынослівасць і кемлівасць паказалі вучні ў спартландыі "Жывуць традыцыі - квітнее зямля". Незабыўнае ўражанне ў школьнікаў пакінула батлейка, у якой дэманстравалася п'еса "Мой родны кут заўсёды сэрцу дарагі". На прэм'еры прысутнічала аўтар п'есы Марыя Браніславаўна Ючкавіч, ветэран педагагічнай працы, настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Марыя Браніславаўна шчыра падзякавала вучням і настаўнікам за запрашэнне і пажадала не губляць сувязі з роднымі мясцінамі, клапаціцца і памнажаць багацці роднага краю. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.