Метадычнае пасяджэнне настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства

Дата: 21 ноября 2019 в 19:55, Обновлено 21 ноября 2019 в 20:15
293 просмотра

20 лістапада на базе нашай школы адбылося раённае метадычнае пасяджэнне настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства.

Вопытам работы падзялілася Каляга Тамара Тадэвушаўна, якая запрасіла на ўрок сусветнай гісторыі ў 5 класе па тэме "Асірыя і Вавілонія". 

Удзельнікі пасяджэння таксама наведалі ўрок сусветнай гісторыі ў 11 класе "Навука і культура СССР і Расійскай Федэрацыі" (настаўнік Калбасіч Мікалай Уладзіміравіч).

Пад час пасяджэння абмяркоўваліся пытанні методыкі выкладання прадметаў "Сусветная гісторыя" і "Гісторыя Беларусі", умовы правядзення раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па названых прадметах. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.