Вечар сустрэчы школьных сяброў

Дата: 4 февраля 2020 в 20:18, Обновлено 4 февраля 2020 в 21:09
450 просмотров

Па традыцыі ў першую суботу лютага праводзяцца школьныя вечары сустрэчы з выпускнікамі. Субота 1 лютага 2020 года не стала выключэннем. Наша школа радасна расчыніла дзверы для сваіх былых вучняў.

   Час бяжыць імкліва, многія былыя аднакласнікі раз'ехаліся ў розныя куткі нашай краіны, а, магчыма, і за мяжу. Але ў гэты лютаўскі вечар усе стараюцца сабрацца ў роднай школе, каб сустрэцца са школьнымі сябрамі, настаўнікамі, каб хоць ненадоўга апынуцца ў школьным дзяцінстве.

   Са словамі прывітання да прысутных звярнулася дырэктар школы Н.М.Каляда. У голасе адчувалася хваляванне. Можна зразумець. Столькі гасцей сабралася! Свабодных месцаў у зале не было. 

   Шмат шчырых і ўдзячных слоў гучала ў гэты вечар у адрас настаўнікаў, аднакласнікаў, работнікаў школы. 

   Цудоўнае віншаванне падрыхтаваў Генадзь Гіль, выпускнік 1975 года. Гледачы затаілі дыханне, калі яго прыгожы голас запоўніў залу. Гучала вядомая беларуская песня "Харашуха". 

   Надзея Кішыла, выпускніца 2005 года, шчыра прызналася, што вельмі ганарыцца роднай школай і сваёй малой радзімай. Не саромеецца прызнацца, што яна вясковая дзяўчына, бо тут яе карані, тут пачатак жыццёвай дарогі. 

   Выпускнікі з вялікім задавальненнем успаміналі школьныя гады, з лёгкасцю пазнавалі на фотаздымках любімых настаўнікаў. 

   Святочную атмасферу дапаўнялі песні, танцы, вершы ў выкананні вучняў школы. 

   Педагагічны калектыў і вучні шчыра дзякуюць усім удзельнікам мерапрыемства, у тым ліку А.Д.Варанковічу, галоўнаму рэдактару раённай газеты "Родныя вытокі", за падрабязны фотарэпартаж са свята і размяшчэнне інфармацыі на старонках выдання і ў сацыяльных сетках. 

Да новых сустрэч, дарагія выпускнікі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.