Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Дата: 4 февраля 2020 в 21:15, Обновлено 5 февраля 2020 в 20:01
459 просмотров

29 студзеня ва ўстанове адукацыі адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

    У час пасяджэння настаўнікі-моваведы абмяркоўвалі тэму "Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры: метадычная кампетэнцыя настаўніка". Практычную частку склалі ўрокі беларускай літаратуры па тэмах "Ніл Гілевіч. Верш "Маці" (7 клас, наст. Транчэўская І.К.), "Алена Васілевіч. Апавяданне "Сябры" (6 клас, наст. Грыгаровіч В.І.). У час абмеркавання быў адзначаны высокі прафесіяналізм настаўнікаў, уменне актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў на ўроку, эфектыўнае выкарыстанне ІКТ на розных этапах урока, выхаваўчы патэнцыял праведзеных урокаў.

    На  пасяджэнні таксама вялася гаворка пра аб'ём і змест эфектыўнага дамашняга задання. Адзначася, што многія вучні зараз пры выкананні пісьмовых дамашніх заданняў карыстаюцца гатовымі адказамі. Зразумела, што эфектыўныя дамашнія заданні павінны быць індывідуальнымі, разлічанымі на іх самастойнае выкананне.

    Напрыканцы адбылося абмеркаванне ўдзелу вучняў у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па прадметах "Беларуская мова і літаратура", у тым ліку адзначана работа настаўнікаў Грыгаровіча В.І. і Казлоўскай М.В. у  дасягненні добрых вынікаў. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.