Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў пачатковых класаў

Дата: 12 февраля 2020 в 14:39, Обновлено 14 февраля 2020 в 20:44
289 просмотров

5 лютага на базе нашай установы адукацыі адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў.

     На пасяджэнні настаўнікі пачатковых класаў абмеркавалі тэму "Актывізацыя вучэбнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў па авалодванні прадметнымі і метапрадметнымі кампетэнцыямі". Настаўнікі Калбасіч С.І., Норавіч І.А., Войніч Л.Г., Яловік А.І. запрасілі прысутных настаўнікаў і вучняў у творчую майстэрню, праграма якой была разнастайнай і цікавай.

     На ўроку выяўленчага мастацтва ў 3 класе па тэме "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Роспіс хусткі" (настаўнік Норавіч І.А.) вучні пазнаёміліся з традыцыямі роспісу хусткі, паспрабавалі сябе ў якасці майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Норавіч І.А. не толькі сама ўмее добра маляваць, але ўмее зацікавіць гэтай справай вучняў. Да ўрока яна падрыхтавала шмат нагляднага матэрыялу, арганізавала цікавыя пераходы ад аднаго віду дзейнасці да другога. 

     Удзельнікам пасяджэння быў прадстаўлены майстар-клас "Падарожжа ў чароўны свет арыгамі. Пано "Сланечнікі". На гэты раз Норавіч І.А. падзялілася сакрэтамі тэхнікі "арыгамі". Настаўнікі  былі ўжо не гледачамі, а непасрэднымі ўдзельнікамі мерапрыемства. 

     Цікавым і змястоўным атрымаўся вусны часопіс "Мой родны кут, ты заўсёды сэрцу дарагі!" (наст. Калбасіч С.І., Яловік А.І.). Вучні даведаліся пра гісторыю вёскі Сітцы, пабачылі прыгожыя мясціны, пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі сітцаўскага краю.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.