Сустрэчы на ўсе 100!

Дата: 4 марта 2020 в 09:56, Обновлено 13 марта 2020 в 13:50
319 просмотров

3 сакавіка ў рамках рэспубліканскага піянерскага праекта "Сустрэчы на ўсе 100!" ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча з Януковіч Ізабэлай Чаславаўнай.

           Януковіч Ізабэла Чаславаўна - чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, шчырая субяседніца, у мінулым займала пасаду старшыні Сітцаўскага сельскага савета. Яна з задавальненнем згадзілася прыйсці ў госці да піянераў. Ізабэла Чаславаўна шмат расказвала пра школьныя гады, пра сваю настаўніцкую працу і наогул пра  жыццё. З вялікай любоўю і павагай госця гаварыла пра сітцаўскіх людзей, пра сваю малую радзіму. Асабліва ўзрушыў школьнікаў аповед Ізабэлы Чаславаўны пра сямейны радавод, Яна ведае сваіх продкаў аж з 16 стагоддзя! Радавод уяўляе сабой вялікі надрукаваны аркуш паперы, на якім пайменна ўзгадваюцца продкі ажно 13 пакаленняў.  Да ўсяго маецца сямейная кніга, дзе можна даведацца пра многіх сваіх родзічаў. Ізабэла Чаславаўна прынесла таксама шмат сямейных фотаздымкаў. Госця не раз звярталася да вучняў з заклікам паважаць сваю сям'ю, распытваць пра родных і сваякоў. Яна ўпэўнена, што чалавек, які паважае продкаў і памятае пра іх, будзе любіць свой народ, сваю Радзіму. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.