Урачыстае ўручэнне галоўнага дакумента

Дата: 13 марта 2020 в 20:13, Обновлено 13 марта 2020 в 21:04
397 просмотров

12 сакавіка ў рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі", якая праходзіць па ініцыятыве ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае ўручэнне галоўнага дакумента 14-гадовым юнакам і дзяўчатам Докшыччыны.

         Удзельнікамі святочнай цырымоніі сталі 11 школьнікаў раёна. Свой галоўны дакумент яны атрымалі з рук старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Паўлавіча Андрэйчанкі. Аганесян Ульяна і Карповіч Кацярына, навучэнкі 8 класа нашай школы, мелі  шчаслівую магчымасць атрымаць пашпарт ва ўрачыстай абстаноўцы. Урачыстае ўручэнне пашпарта сімвалізуе перадачу нацыянальных традыцый ад старэйшага пакалення маладым. Атрымаць яго ў знакавы для нашай краіны дзень – асабліва ганарова. Гэта не проста ўручэнне дакумента, які сведчыць асобу, а яшчэ адзін крок да фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Дзяўчынкі ўпэўнены: гэты дзень застанецца ў памяці назаўсёды. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.