Тыдзень матэматыкі, фізікі і інфарматыкі

Дата: 29 марта 2020 в 21:14, Обновлено 29 марта 2020 в 21:17
407 просмотров

З 16.03 па 21.03 ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень матэматыкі, інфарматыкі і фізікі. У ім прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў.

           Адкрыццё Тыдня прайшло на агульнашкольнай лінейцы. Вучні 7 класа расказалі аб важнасці вывучэння матэматыкі ў школе. 

 16.03  адбылася навукова-практычная канферэнцыя, удзельнікамі якой сталі вучні 9-11 класаў (наст. Пелюх А.У.). На абмеркаванне былі прадстаўлены даследчыя работы "Матэматыка ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны" (9 клас), "Матэматыка ў быце" (10 клас), "Загадкі піраміды" (11 клас). 

 17.03  вучні 2 класа сталі ўдзельнікамі  "Мастацкай майстэрні", якая была арганізавана ў кабінеце інфарматыкі (наст. Норавіч Ж.Я.). Маляваць прыйшлося віртуальнымі фарбамі, а замест альбомаў - камп'ютарныя маніторы. У гэты ж дзень пачала працу выстава кніг па матэматыцы "Рыхтуемся да ЦТ". 

 18.03 адбыўся конкурс насценгазет "З матэматыкай па жыцці". Міжнароднаму дню Scratch была прысвечана інфармацыйная гадзіна ў 9 класе (наст. Норавіч Ж.Я.). Вучні 5 класа паказалі свае веды па матэматыцы ў турніры "Свая гульня" (наст. Парневіч М.П.). Пераможцамі сталі Януковіч Віталій, Краснікаў Цімафей, Сацук Аліна. 

  19.03  аматары матэматыкі 2-9 класаў сталі ўдзельнікамі Міжнароднага матэматычнага конкурсу "Кенгуру 2020". У госці да вучняў пачатковых класаў завіталі фокуснікі-фізікі, вучні 8 класа, са сваімі сябрамі-робатамі (наст. Норавіч Ж.Я.). 

  21.03  сярод вучняў 7-8 класаў адбылася інтэлектуальная гульня "Я ведаю матэматыку" (наст. Грыгаровіч А.Б.) . Пераможцам стаў вучань 8 класа Паульскі Кірыл. 

     Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі школьнікам спазнаць сябе, далі магчымасць у большай ступені зацвердзіцца ва ўласных вачах і сярод сваіх сяброў, паспрыялі развіццю творчага мыслення, уменню рабіць вынікі, выхаванню матывацыі да навучэння. Тыдзень матэматыкі, інфарматыкі і фізікі прайшоў дружна і захапіў працай усіх навучэнцаў. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.