Тыдзень лесу 2020

Дата: 28 марта 2020 в 22:22, Обновлено 4 апреля 2020 в 21:26
331 просмотр

Рэспубліканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу" стартуе ў Беларусі з 28 сакавіка па 4 красавіка. Штогод яна аб'ядноўвае ўсе большую колькасць людзей. Галоўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу да неабходнасці беражліва ставіцца да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт робіцца на працу з падрастаючым пакаленнем. Ініцыятарам акцыі "Тыдзень лесу" традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі.

     Унесці свой уклад у зялёны фонд нашай краіны вырашыў і калектыў нашай школы, чарговы раз далучыўшыся да акцыі. Сёлета ў яе асаблівы сэнс, бо прысвячаецца яна 75-годдзю Вялікай Перамогі, і кожнае пасаджанае намі дрэўца – гэта жывы помнік нашым суайчыннікам, якія цаной свайго жыцця і здароўя заваявалі для нас мір.

   У планах высадка маладых дрэў, збор смецця, сустрэчы, конкурсы, віртуальныя падарожжы… Але ўсіх сакрэтаў мы не раскрыем. Чакайце ад нас сюрпрызаў і сачыце за нашымі фотасправаздачамі.

Пасадзі і ты сваё дрэва!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.