Тыдзень пачатковых класаў "Падарожжа па Краіне ведаў"

Дата: 28 октября 2020 в 19:07, Обновлено 28 октября 2020 в 20:17
199 просмотров

З 19.10 па 24.10 ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень пачатковых класаў. Мерапрыемствы падрыхтавалі і правялі настаўнікі пачатковых класаў Войніч Л.Г., Норавіч І.А., Яловік А.І..

           Праграма Тыдня была надзвычай разнастайнай і цікавай.

           Пачаўся Тыдзень з конкурсу чытальнікаў "Хвіліна славы". Канкурсанты прадставілі выразнае чытанне вершаў пра родны край, прыроду, Беларусь.

            Усе вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "О край родны, край прыгожы!"

             Многіх школьнікаў і настаўнікаў прыемна ўразілі экспанаты выставы "Ачумелыя ручкі". Вырабы, выкананыя з прыроднага матэрыялу, вучні рыхтавалі дома.  

              Экскурсія ў Шунеўку дала магчымасць пазнаёміцца з ваеннай гісторыяй докшыцкай зямлі. Падзеі, якія адбыліся ў гэтай вёсцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адлюстравалі трагічны лёс мірных жыхароў нашага раёна, у тым ліку дзяцей.                  Вучні пачатковых класаў - выдатныя спартсмены. У гэтым можна было пераканацца, патрапіўшы на спартландыю "Вясёлая дарога ў школу".

              Завяршыўся Тыдзень выступленнем батлейкі. Лялечны тэатр паказаў казачную гісторыю "Зімоўе звяроў". Безумоўна, і ўдзельнікі, і гледачы атрымалі шмат задавальнення ад выступлення.  

                Праведзеныя мерапрыемствы далі магчымасць вучням творча развівацца, пашыраць свой кругагляд, набываць вопыт публічнага выступлення.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.