Тыдзень гісторыі і мастацтва

Дата: 26 января 2022 в 20:20, Обновлено 26 января 2022 в 21:29
153 просмотра

На мінулым тыдні асноўнай падзеяй у нашай школе сталі мерапрыемствы па гісторыі і мастацтве, арганізаваныя ў рамках Года гістарычнай памяці. Іх мэта – выхаванне павагі да гістарычнага мінулага Беларусі дзеля захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.

             

       Вучні школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў гісторыі, грамадазнаўства і мастацтва Каляга Т.Т. і Калбасіча М.У. прынялі ўдзел у інтэлектуальных гульнях ”Твае правы – твая свабода“, ”Гістарычны марафон“, ”Што? Дзе? Калі?“

                Вучні 5-6 класаў спаборнічалі ў конкурсе малюнкаў ”Краіна Гістарляндыя“, а старшакласнікі – у конкурсе плакатаў ”Свет, у якім мы жывём“.

                На чарговых занятках ШАГ у 9 класе ішла гаворка пра баявую, дыверсійную і агітацыйна-прапагандысцкую дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.

               Асаблівую цікавасць выклікала экскурсія ”Маршрутамі памяці“. Школьнікі наведалі мемарыяльныя комплексы ”Курган Славы“, ”Хатынь“, ”Дальва“, музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.