Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Дата: 4 апреля 2022 в 21:30, Обновлено 4 апреля 2022 в 22:29
124 просмотра

З 28 сакавіка па 2 красавіка ў Сітцаўскай школе праходзіў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

       На працягу тыдня вучні сталі ўдзельнікамі віртуальнага падарожжа "Бібліятэкі свету", наведалі майстар-клас "Закладкі сваімі рукамі". Вельмі спадабалася школьнікам квэст-гульня "Разам з казачнымі героямі". Цікава прайшла акцыя "Дрэва кніжных захапленняў", на якім вучні сабралі назвы любімых кніг сваіх настаўнікаў.

       Падчас сустрэчы "Знаёмы і незнаёмы Чукоўскі" дзеці пазнаёміліся з творчасцю К.Чукоўскага, успомнілі вершы, казкі гэтага аўтара. Напрыканцы Тыдня вучні наведалі Сітцаўскую сельскую бібліятэку. Там яны сталі ўдзельнікамі конкурсу на самага ўважлівага чытача, пазнаёміліся з навінкамі дзіцячай літаратуры, з захапленнем чыталі дзцяічыя часопісы. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.