УВАГА! 13 мая ў 13.00 адбудзецца агульнашкольны бацькоўскі сход

Дата: 10 мая 2022 в 17:02
139 просмотров

Тэма сходу ”Сям'я і школа - тэрыторыя бяспекі“. Падчас яго правядзення будуць разгледжаны розныя пытанні. На сход запрошаны супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі, раённага аддзела ўнутраных спраў і раённага аддзела надзвычайных сітуацый, Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.
ДЗЕЦІ - самае дарагое, што ў нас ёсць.
Абаронім дзяцей разам і зробім усё, каб яны былі ЖЫВЫЯ, ЗДАРОВЫЯ і ШЧАСЛІВЫЯ!

”Сям’я і школа – тэрыторыя бяспекі“

1.Бяспечныя канікулы. Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх у канікулярны час: прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, электра- і пажарнай бяспекі, бяспекі на вадаёмах у летні перыяд, прафілактыка супрацьпраўных паводзін.

2.Пераадоленне шкодных звычак. Павышэнне ўзроўню самакантролю падлеткаў.

3.Сямейны гвалт і дзеці. Папярэджанне гвалту ў сям’і

4.”Правядзем лета з карысцю“ (аб арганізацыі карыснай занятасці непаўналетніх у летні перыяд 2022 года)

5.Рознае.

6.Бацькоўскі сход па класах

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.