Трэці дзень Тыдня роднай мовы

Дата: 21 сентября 2022 в 20:45
125 просмотров

Сераду нашы вучні правялі на экскурсіі.

Іх шлях ляжаў у Будслаўскую сярэднюю школу імя П. Мядзёлкі. Школьны краязнаўчы музей уразіў сваёй багатай экспазіцыяй. Найбольш зацікавіліся экскурсанты жыццёвым і творчым шляхам Паўліны Мядзёлкі.

А наперадзе іх чакаў славуты Будслаўскі санктуарый. З хваляваннем і трымценнем слухалі яны аповед пра знакаміты ва ўсім свеце абраз Маці Божай Будслаўскай, копія якога ёсць і ў школьнай каплічцы.

Уражанняў і пачуццяў ад пачутага і ўбачанага шмат!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.