Дзень пажылых людзей

Дата: 1 октября 2022 в 16:57
124 просмотра

Сёння Дзень пажылых людзей - свята мудрасці, надзейнасці і цяпла.

         Не змаглі абмінуць яго і нашы вучні. Рыхтаваліся да яго задоўга і старанна: выраблялі падарункі і віншавальныя паштоўкі, складалі букеты. А напярэдадні (каб паспець да ўсіх бабуль і дзядуль наведацца) і ў дзень свята пацягнуліся ад школы вучнёўскія шнурочкі да сядзіб сваіх родных, былых настаўнікаў, у аддзяленне кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту. Колькі ж радасці, цеплыні, слёз шчасця даставілі яны!     

    Нашы дарагія, мудрыя старэйшыя сябры!

Ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, любові і павагі  з боку родных і блізкіх.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.