Дзень грамадзянскасці і патрыятызму

Дата: 9 октября 2022 в 19:20, Обновлено 9 октября 2022 в 19:26
115 просмотров

Пад такім лозунгам прайшоў шосты школьны дзень ў нашай школе.

 Актывісты школьнага музейнага пакоя правялі для сваіх сяброў пазнавальную гадзіну "Нам засталася спадчына".

Малодшыя вучні таксама пабывалі на экскурсіі, толькі ў Сітцаўскім СДК, дзе ім паказалі незнаёмыя і звыклыя рэчы. 

А ці ведаеце вы, чым багата хата? А вось нашы пачаткоўцы ведаюць: хата пацехамі багата. У суботні дзень яны знаёміліся з беларускім арнаментам, разглядалі яго на рушніках, што вышывалі іх прабабулі. І нават самі стваралі свой, адметны арнамент, расказваючы, дзе яго можна прымяніць. І дадому панеслі, каб паказаць бацькам, што недарэмна трацілі час у школе, а ўспаміналі майстэрства продкаў, самі далучаліся да яго.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.