Скарбы роднага краю

Дата: 4 декабря 2022 в 12:55, Обновлено 11 декабря 2022 в 15:14
113 просмотров

”Скарбы роднага краю“ - пад такой назвай адбылася сустрэча, якая падвяла вынікі Года гістарычнай памяці.

 На сустрэчу да вучняў прыйшлі іх знакамітыя землякі: вядомы драматург Ф.Палачанін, мясцовая паэтка М.Ючкавіч, народны ансамбль народнай песні ”Прызбачка“, у выкананні якога прагучалі песні кампазітараў-землякоў Наско, М.Зелянкевіча. 
Марыя Браніславаўна ўпершыню пачула пакладзеную на музыку Г.Шакола сваю ”Калядную песню“. Фёдар Антонавіч расчуліўся, убачыўшы ўрывак з п'есы ”Белы абрус“. 
Прысутныя даведаліся пра творчасць мастака і паэта Ф.Ястраба, разьбяра па дрэве І.Будзіча, які да апошняга збіраўся прыехаць. 
Цёплая, шчырая атмасфера панавала ў зале. Гучныя апладысменты гучалі ў адрас выступаючых. Былі і пажаданні, і словы падзякі, і падарункі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.