Настаўнік года Рэспублікі Беларусь

Дата: 25 января 2023 в 12:36
96 просмотров

Фінал раённага этапа рэспубліканскага конкурса прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў ”Настаўнік года Рэспублікі Беларусь“ прайшоў на базе ДУА ”Сярэдняя школа №2 г.Докшыцы“

Сярод фіналістаў конкурса была і настаўнік гісторыі нашай школы КАЛЯГА Тамара Тадэвушаўна.

На суд журы яна прадставіла абагульненне педагагічнага вопыту работы па тэме ”Краязнаўчы аспект на ўроках па гісторыі Беларусі, майстар-клас ”Музей у чамадане“, правяла ўрок у незнаёмым класе, а таксама разам з калегамі прадставіла творчую візітку.

Тамара Тадэвушаўна паказала, наколькі моцна яна любіць сваю прафесію, сваіх вучняў, як пастаянна знаходзіцца ў пошуку новых форм і метадаў работы.

Выступленне Тамары Тадэвушаўны было адзначана дыпломам і каштоўным падарункам.
 

Віншуем!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.