Школа – тэрыторыя здароўя

Дата: 11 февраля 2023 в 08:37, Обновлено 11 февраля 2023 в 10:21
131 просмотр

Пад такой назвай 10 лютага прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. На сход былі запрошаны намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Докшыцкага райвыканкама Марчанкава І.Л., педагог-псіхолаг УА ”Докшыцкі СПЦ“ Камінскі А.А.

На сходзе разглядаліся наступныя пытанні:

1. Маніторынг стану здароўя дзяцей за 2022 год.

2.Харчаванне і здароўе. Рухальная актыўнасць і здароўе.

3. Карысны і бяспечны Інтэрнэт.

4. Дзіцячы суіцыд.

5. Шкодныя звычкі і падлеткавае асяроддзе.

6.Рознае.

7.Бацькоўскі сход па класах.

    Інэса Леанідаўна пазнаёміла прысутных з правапарушэннямі і злачынствамі, здзейсненымі непаўналетнімі на тэрыторыі раёна ў 2022 годзе. Звярнула ўвагу бацькоў на адказнасць за выхаванне дзяцей. 

   Андрэй Аляксандравіч спыніўся на маркерах суіцыдальных паводзін падлеткаў.

   У прысутных была магчымасць задаць гасцям пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы, чым многія і скарысталіся.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.