Бацькоўскі сход

Дата: 4 июня 2023 в 14:34
73 просмотра

Напярэдадні летніх канікул законным прадстаўнікам вучняў нагадалі асноўныя правілы бяспечных паводзін.

Агульнашкольны бацькоўскі сход ”Бяспека дзяцей – агульны клопат дарослых. Бяспечнае лета“  адбыўся ў нашай школе. Падчас яго былі разгледжаны наступныя пытанні:

1.Бяспечныя канікулы. Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх у канікулярны час: прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, электра- і пажарнай бяспекі, бяспекі на вадаёмах у летні перыяд, прафілактыка супрацьпраўных паводзін, насілля і жорсткага абыходжання з дзецьмі.

2. Адказнасць перад законам: што трэба ведаць дзецям і бацькам

3. Вынікі навучальнага года.

4.”Правядзём лета з карысцю“ (аб арганізацыі карыснай занятасці непаўналетніх у летні перыяд 2023 года).

Перад прысутнымі выступіў старшы інспектар ДАІ Юхновіч Д.П., які нагадаў асноўныя правілы дарожнай бяспекі.

Бацькам яшчэ раз нагадалі пра неабходнасць набыцця да 1 верасня школьнай формы дзелавога стылю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.