Дзень беларускага пісьменства

Дата: 4 сентября 2023 в 21:19
102 просмотра

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам у нашай краіне і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Беларусам ёсць чым ганарыцца: беларуская пісьменнасць мае шматвяковыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа-постаці еўрапейскага маштабу.

Адзначылі гэта свята і вучні нашай школы.

   9-11-класнікі прайшлі ”Дарогай да святыняў друкаванага слова“: успомнілі гісторыю ўзнікнення пісьменнасці, адзначылі дзейнасць вядомых асветнікаў і кнігадрукароў, паназіралі, як не проста без пісьма ў жыцці.

    На фестывалі ”Чарадзейная сіла слова“ пабывалі 5-8-класнікі, паспрабавалі свае сілы ў віктарыне.

   Пачатковыя класы накіраваліся ў завочнае падарожжа па гарадах Беларусі ”Гарадок 2023". Дзеці пазнаёміліся з г.Гарадок, узнавілі веды пра беларускіх асветнікаў Ефрасінню Полацкую, Францыска Скарыну.  Успомнілі творы беларускіх народных пісьменнікаў Я.Купалы,  Я.Коласа. Наведалі школьную выставу кніг, прысвечаную  Дню беларускай пісьменнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.