Шосты школьны дзень, 25.11.2023

Дата: 26 ноября 2023 в 14:48
86 просмотров

Рана ці позна, у сталым узросце і не вельмі, з ухвалы бацькоў ці без яе, людзі ствараюць сям'ю. Якой яна будзе: шчаслівай ці не вельмі, шумнай ці не, багатай ці беднай, спагадлівай ці абыякавай - усё залежыць ад людзей, якія яе ствараюць. Сям'я адыгрывае важную ролю не толькі ў жыцці кожнага чалавека, але і грамадства ў цэлым. Што трэба ведаць і рабіць, каб сям'я была моцнай і шчаслівай?

На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказы вучні розных класаў.

1-4 класы: забавы для дзяцей "Адкуль мой род". Дзеці даведаліся пра радаслоўную сям'і, яе гісторыю і традыцыі, складалі генетычнае дрэва і расказвалі пра сваіх бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, разгадвалі красворд, адказвалі на хітрыя пытанні, гулялі ў гульню "Хто ты мне".

5-8 класы: конкурсна-гульнявая праграма "Не патрэбны скарб, калі ў сям'і лад", у час якой успомнілі традыцыі, абрады, звычаі беларускай сям'і.

9-11 класы: гульня-віктарына "Справы сямейныя".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.