Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 15:10
46 просмотров

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Не пакідае без увагі гэта свята і наша ўстанова адукацыі.

Сёння зранку на калідорах і ў класах гучала толькі беларуская мова. Вучні і настаўнікі віталіся на роднай мове. І з якой любоўю і пяшчотай яны гэта рабілі! Як прыгожа, сакавіта гучалі ”Добры дзень“, ”Добрай раніцы“, ”Вітаю вас“.

На перапынках ліліся беларускія напевы, асабліва падабалася песня ”Хата бацькоў“ у выкананні гурта ”Дразды“.

Вучні і настаўнікі выказвалі свае пажаданні роднай мове, былі аформлены стэнды. Сімвалам свята ў школе стала кветка васілёк, якую атрымаў кожны, хто далучыўся да акцыі ”Гаворым па-беларуску“.

Школьнікі і педагогі чыталі выказванні вядомых людзей, вершы на беларускай мове.

Шаноўныя сябры!
Віншуем вас з Днём роднай мовы!

Беражыце і шануйце беларускую мову, бо гэта найдаражэйшы скарб,

які мы атрымалі ў спадчыну ад дзядоў і прадзедаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.