Да пабачэння, ”Светлячок“

Дата: 24 июня 2024 в 16:26
16 просмотров

Вось і завяршылася змена ў аздараўленчым лагеры "Светлячок".

Была яна цікавай, пазнавальнай, захапляльнай. Выхаванцы шмат падарожнічалі, шмат часу бавілі на свежым паветры, шмат сустрэч адбылося.
Апошні дзень не стаў выключэннем. Дзеці здзейснілі "Падарожжа ў мінулае".
У Сітцаўскім СДК ім нагадалі гісторыю парка Дамейкаў і яго славутасці - дуба-старажыла. Пасля завіталі ў школьны музейны пакой, дзе пачулі ад яго загадчыка Транчэўскай І.К. не менш цікавы аповяд пра розныя экспанаты.

Лета працягваецца! Наперадзе яшчэ шмат новага, незвычайнага!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.