ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 21 февраля 2025 в 19:17
147 просмотров

Прыгожай, напеўнай, мілагучнай роднай мове сёння быў прысвечаны шэраг мерапрыемстваў

Вучні разам з педагогамі яшчэ напярэдадні аформілі стэнд "Дзень роднай мовы".
З самай раніцы і на ўсіх перапынках гучалі беларускія песні, што стварала святочны ўрачысты настрой.
 Вучні 5-6 класаў падрыхтавалі відэаролік "Камплімент роднай мове", падчас якога чыталі вершы, выказванні на роднай мове.
 Дзевяцікласнікі вырабілі паштоўкі і павіншавалі настаўнікаў са святам.
 Для вучняў 3-5 класаў прайшла квэст-гульня "З мовай змалку сябрам буду". Навучэнцам быў прапанаваны шэраг разнастайных заданняў. Падчас гульні дзеці прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры, паглыбілі веды, атрыманыя на ўроках, узбагацілі слоўнікавы запас.
Прыйшлі да высновы, што беларуская мова прыгожая і незвычайная.
 Вучні 6-11 класаў таксама паспрабавалі сябе, праверылі свае веды падчас гульні "Знаўцы роднай мовы". 4 каманды - ”Валошкі“, ”Рамонкі“, ”Каласочкі“, ”Званочкі“ - змагаліся за званне лепшых знаўцаў. Журы ў складзе настаўнікаў-моваведаў строга ацэньвала адказы ўдзельнікаў. Стараліся ўсе, але перамогу атрымала толькі адна каманда. Якая? Патрымаем інтрыгу да панядзелка 24 лютага, да лінейкі, на якой будуць узнагароджаны пераможцы і прызёры ўсіх конкурсаў.  

ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ, МАЯ РОДНАЯ МОВА! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.