Пазнавальная гадзіна "Незвычайная прафесія - бібліятэкар"

Дата: 8 сентября 2021 в 22:25, Обновлено 8 сентября 2021 в 23:00
163 просмотра

Новы навучальны год набірае абароты.

Сёння ў нашым класе былі размеркаваны абавязкі вучняў. Адказваць за класны куток чытача выпала Падрэзу Івану. А што ж уваходзіць у абавязкі бібліятэкара?

Каб знайсці адказы на ўсе пытанні, для вучняў нашага класа была арганізавана пазнавальная гадзіна "Незвычайная прафесія - бібліятэкар".

Майя Іосіфаўна раскрыла для дзяцей новыя грані гэтай цікавай прафесіі. Аказваецца, бібліятэкар не толькі выдае кнігі, а..... А калі хочаце даведацца і вы, чым яшчэ займаецца чалавек гэтай прафесіі, то маеце шанц трапіць у гэты незвычайны свет і ўсё пачуць з першых вуснаў.

Напярэданні Дня бібліятэк віншуем Майю Іосіфаўну са святам. Жадаем моцнага здароўя, гармоніі і энергіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.