Пакуль мы помнім - мы жывём!

Дата: 26 января 2022 в 21:39, Обновлено 26 января 2022 в 21:48
176 просмотров

25 студзеня ва ўстанове адукацыі стартаваў Месячнік патрыятычнага выхавання.

           Патрыятычнае выхаванне моладзі – гэта асаблівы клопат дзяржавы, педагагічнай супольнасці і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. У справе выхавання сапраўднага чалавека нельга дамагчыся імгненнага выніку. Трэба аддаваць сваё сэрца дзецям, любіць сваю Радзіму і верыць у яе шчаслівую будучыню, якую  будуць будаваць нашы навучэнцы і выхаванцы.
Шляхі патрыятычнага выхавання могуць быць разнастайнымі, але галоўнае, каб навучэнцы зразумелі, як адказна быць грамадзянінам сваёй краіны.
        Штогод у нашай школе з мэтай прапаганды патрыятычнага выхавання, маральнага і грамадзянскага станаўлення падрастаючага пакалення і моладзі праводзіцца Месячнік патрыятычнага выхавання. У гэтым годзе мерапрыемствы Месячніка праводзяцца ў рамках Года гістарычнай памяці.


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.