Старт Тыдня роднай мовы

Дата: 20 сентября 2022 в 20:39
93 просмотра

”Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты - мова“ (Алесь Разанаў)

Роднай мове прысвечаны Тыдзень ”Як ты дорага мне, мая родная мова“. Старт у Сітцаўскай школе быў нададзены 19 верасня падчас урачыстай лінейкі. У гэты ж дзень праходзіла акцыя ”Размаўляй са мной па-беларуску“, якая ў нашых вучняў не выклікала асаблівых цяжкасцей, бо з маленства яны чуюць родную гаворку і самі далучаюцца да яе. Малодшых вучняў запрасіў да сябе на экскурсію ”Аб родным краі роднай мовай“ этнаграфічны куток. А старэйшыя паўдзельнічалі ў стварэнні воблака слоў ”Маё любімае слова па-беларуску“.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.