І чвэрць закончана!

Дата: 28 октября 2022 в 20:43
101 просмотр

Здаецца, зусім нядаўна пачаўся навучальны год, а ўжо падводзім вынікі І чвэрці.

Выдатнікаў вучобы, пераможцаў творчых конкурсаў, лепшых спартсменаў адзначылі падчас урачыстай лінейкі. Выклікалі іх на сцэну пад дружныя, гучныя апладысменты.

А затым  прыпомнілі найбольш цікавыя мерапрыемствы, яскравыя, запамінальныя моманты з І чвэрці, а было іх шмат.

Вучні выказалі словы ўдзячнасці настаўнікам за веды, што далі за 2 месяцы.

Пажаданне лёгкіх заданняў і дастойных супернікаў адрасавалі камандзе вучняў, што будзе прымаць удзел у 2 этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Намеснік дырэктара Шылько А.І. нагадала мерапрыемствы на асенніх канікулах.

Напрыканцы ўзгадалі правілы бяспечных паводзін.

Вясёлых і карысных канікул! Не забудзьцеся: усе разам сустракаемся 8 лістапада!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.