ХО-ДА-РАЎ-КА

Дата: 28 октября 2022 в 21:37
91 просмотр

Напярэдадні 30-годдзя з дня адкрыцця мемарыяльнага комплекса ”Ходараўка“ на працягу тыдня ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны.

Жалобна шумяць тут

Бярозкі белыя

Побач са стэлаю,

Побач са стэлаю.

Крыж мімаволі жагнае рука…

 Слова складзена з болю:

Хо-да-раў-ка…

                   Марыя Дзюбак

Вучні ўспаміналі жудасную трагедыю, якая адбылася ў чэрвені 1944 года. Са слязамі на вачах знаёміліся з успамінамі відавочцы тых падзей Божалкі С.

Старэйшыя вучні аформілі стэнд ”Хо-да-раў-ка“, ля якога кожны перапынак спыняліся і вучні, і настаўнікі, каб зноў і зноў успомніць тыя падзеі. Боль і суперажыванне чыталася ў іх позірках. Адназначна - такое не павінна паўтарыцца на нашай зямлі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.