Суббота, 26.11.2022

Дата: 27 ноября 2022 в 18:28
119 просмотров

Калі марнею ад нягод
І сэрцу цесна,
Я ўспамінаю радавод
І продкаў песні.
Яны ідуць за годам год
З мячом і плугам.
О мой нязводны род,
Ён моцны духам. (А. Пісьмянкоў)

Сям'і, самым блізкім і дарагім людзям былі прысвечаны мерапрыемствы шостага школьнага дня. Для пачаткоўцаў прайшла пазнаваўчая гадзіна ”Мой род. Мая сям'я“. Пяці- і шасцікласнікі арганізавалі фотавыставу "Сям'я - мая радасць",падчас якой расказвалі пра сямейныя традыцыі, сумесныя заняткі ў сям'і, складалі дом, дзе цаглінкі-словы абазначалі тое, на чым павінна трымацца сям'я.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.