Прафілактыка грыпу "У гасцях у доктара Пілюлькіна"

Дата: 14 января 2023 в 18:07
96 просмотров

Зіма. Як правіла, на канец студзеня пачатак лютага штогод даводзіцца сезонны ўздым захворвання на грып.
Што такое грып і якая яго небяспека?

На гэта пытанне дзецям пачатковых класаў адказаў доктар Пілюлькін.

14.студзеня для дзяцей была арганізавана гульня-практыкум "У гасцях у доктара Пілюлькіна". Пад кіраўніцтвам Яловік Алы Іосіфаўны вучні 2 - 4 класаў змаглі даведацца шмат карыснага аб прафілактыцы грыпу, аб правілах знаходжання ў грамадскіх месцах у час уздыму захворвання, аб першых сімптомах хваробы і правілах яе лячэння.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.