Дзень пачатковых класаў

Дата: 24 февраля 2024 в 20:03, Обновлено 26 февраля 2024 в 14:31
64 просмотра

24 лютага ў рамках месячніка ваенна-патрыятычнага выхавання адбыўся дзень пачатковых класаў. Разам правесці гэты дзень мы запрасілі дзяцей з суседняга раёна: з  ДУА "Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна". Для гасцей была праведзена экскурсія па школе, майстар клас ад бібліятэкара  Маі Іосіфаўны Ючкавіч, цікавы аповед ад Ірыны Казіміраўны Транчэўскай у музейным пакоі. 

Пасля экскурсіі гасцей запрасілі ў спартыўную залу, дзе адбылося спартыўнае спаборніцтва ў сіле, лоўкасці, сяброўствеУ выніку каманда гасцей "ПАГРАНІЧНІКІ" атрымала перамогу.

Дзень завяршыўся салодкім сталом і вясёлымі гульнямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.