КОНКУРС ЧЫТАЛЬНІКАЎ ”ЖЫВАЯ КЛАСІКА“

Дата: 6 мая 2024 в 19:36
58 просмотров

Лепшыя вершы беларускіх паэтаў гучалі са сцэны ўстановы адукацыі, дзе адбыўся школьны этап конкурса ”Жывая класіка“, прысвечанага Году якасці.

У конкурсе прынялі ўдзел 19 навучэнцаў 1-10 класаў. Гучалі розныя па жанру творы, якія ацэньвала журы ў складзе: Янкавіч Л.М. – дырэктар установы, Ючкавіч М.І. – бібліятэкар, Грыгаровіч А.Б. – класны кіраўнік 11 класа. Былі вызначаны пераможцы сярод вучняў 1-4 класаў і 5-11 класаў, якія прадставяць установу адукацыі на раённым этапе.

У бліжэйшы час пераможцы будуць узнагароджаны граматамі і дыпломамі (пакуль захаваем інтрыгу).  Але хочацца адзначыць вучняў 1, 2, 9, 10 класаў, якія вызначыліся цудоўнай падрыхтоўкай. Вялікі дзякуй і вучням, і настаўнікам, якія іх рыхтавалі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.