Развітанне з Букваром

Дата: 29 мая 2024 в 19:45
71 просмотр

Незвычайны дзень быў сёння ў двух першакласнікаў школы. Яны перагарнулі апошнюю старонку Буквара.

Закончаны першы падручнік, які навучыў хлопчыкаў чытаць, а значыць, адкрыў вялікі свет друкаванага слова. Газеты, часопісы, кнігі — усё гэта цяпер даступна ім. Вучні сталі чытачамі — і гэта сапраўдная перамога. 
Ганчар Цімафей і Норавіч Жэня паказалі, чаму навучыліся за год.
Настаўніца Парневіч Марыя Паўлаўна павіншавала хлопчыкаў, пажадала ім поспехаў у наступным навучальным годзе і вясёлых канікулаў.
Дырэктар школы Янкавіч Л.М. уручыла пасведчанні ”Буквар прачытаны“.
Мамы і таты радаваліся за сваіх вучняў і ва ўсім падртымлівалі іх.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.