Фальклорнае свята "Ручнік як лёс"

Дата: 4 июня 2024 в 07:03
14 просмотров

У в.Гарадзішча адбылося брэндавае свята, у якім прынялі ўдзел вучні школы, якія пражываюць у вёсцы.

 
  Доўгі час разам з настаўнікамі Кацейка Л.У.  і Парневіч М.П. яны хадзілі на рэпетыцыі. Дзеці развучвалі народныя песні пад акампанемент знакамітага земляка, беларускага кампазітара Зелянкевіча М.К., танцы, гульні, якія паказалі ім старэйшыя жыхаркі вёскі Матошка Ю.А. і Сварцэвіч Б.Р. Танец "Падыспань" атрымаўся ў дзетак ніколькі не горш, чым у старэйшых. Прыйшліся даспадобы і гульні "Міхасёк" і "Цыбулька", а значыць, застануцца ў дзіцячай гульнятэцы.

  МЫ - НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.